Перайсьці да зьместу

Аляксандар Юльян Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Аляксандар Міцкевіч
лац. Alaksandar Juljan Mickievič
Aleksander Julian Mickiewicz
Аляксандар Міцкевіч
Аляксандар Міцкевіч

Герб «Порай»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 жніўня 1801(1801-08-11)
Памёр 16 лістапада 1871(1871-11-16) (70 гадоў)
Пахаваны
Род Міцкевічы
Бацькі Мікалай Міцкевіч
Барбара з Маеўскіх
Жонка Тэрэза Тэраевіч
Дзеці Марыя Аляксандраўна Міцкевіч (Сьвянціцкая), Францішак Міцкевіч
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць юрыст

Аляксандар Юльян Міцке́віч (польск. Aleksander Julian Mickiewicz; 1801, Наваградак[a][1]. Наваградзкага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 16 лістапада 1871, Кобрынь, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — юрыст, прафэсар права, малодшы брат Адама Міцкевіча.

Бацька Аляксандра Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[2]. Брат Аляксандра Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[3]. Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізьніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[4], паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», у Наваградзкім ваяводзтве вядомым зь сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцьця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградзкага ротмістра Юзэфа Арэшкі.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудзкай дамініканскай школе. У 1823 годзе з адзнакай закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У час студэнцтва актыўна ўдзельнічаў у таварыстве філярэтаў, за што быў арыштаваны й у лістападзе 1823 году — красавіку 1824 году адбываў зьняволеньне ў кляштары францысканцаў у Вільні. Адзін год працаваў у канцылярыі лясных справаў Валынскай губэрні. У 1825 годзе ўдасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбурскім і Маскоўскім унівэрсытэтах, дзе быў узнагароджаны як лепшы студэнт і ў 1826 годзе атрымаў званьне «Магістар заканадаўчага й царкоўнага права». Шэсьць гадоў быў выкладчыкам рымскага й літоўска-польскага права ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У год адкрыцьця Кіеўскага ўнівэрсытэту Сьвятога Ўладзіміра абраны сябрам навуковай рады й прафэсарам рымскага права ўнівэрсытэту[b]. Са студзеня 1838 году — прафэсар і дэкан юрыдычнага факультэту Харкаўскага ўнівэрсытэту. У жніўні 1858 году сышоў на пэнсыю.

Каля 1859 г. вярнуўся ў Літву з намерам набыць (а дакладней — выкупіць) фальварак Завосьсе альбо фамільны дом у Наваградку, канфіскаваны падчас рэпрэсый за ўдзел старэйшага брата Францішка ў Лістападаўскім паўстаньні. Пляны Аляксандра не зьдзейсьніліся, таму ён выкупіў невялікі маёнтак Губэрня пад Кобрынам, дзе пражыў больш 10 гадоў. Там ён працягваў займацца гісторыка-літаратурнай дзейнасьцю. У перапынках паміж гаспадарчымі справамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». Выдаў у Варшаве вучэбны дапаможнік па «Літоўскім Статуце» — «Пра ўплыў рымскага права на літоўска-польскае й маскальскае заканадаўства». Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфію сялян Кобрынскага павета». За гады жыцьця на Кобрыншчыне сям’ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменьнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазьней — Юзэф.

Аляксандар Міцкевіч перажыў свайго старэйшага брата Адама на 16 гадоў. Высока цаніў яго як паэта. Сабраў велізарную бібліятэку ў памяць брата й перадаў у Кобрынскі хрысьціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфіі сялян Кобрынскага павета».

Магіла Аляксандра Міцкевіча на кобрынскіх могілках

Памёр Аляксандар Міхайлавіч Міцкевіч 16 лістапада 1871[c] году й пахаваны на старых кобрынскіх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы.

У 1847 годзе ажаніўся з Тэрэзай Тэраевіч, у шлюбе зь якой мелі дачку дачку Марыю Міцкевіч, у замужніцтве — Сьвянціцкая й сына Францішака. Сын Францішак стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстаньня й прыхільнікам Рамуальда Траўгута, пасьля ён пабраўся шлюбам у ўдавой Рамуальда Траўгута Антанінай Касьцюшка.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Аляксандар, яго жонка Тэрэза і сын Францішак. Помнік уяўляе сабой вэртыкальную кампазыцыю зь фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

  1. ^ Зь ліста Аляксандра Міцкевіча да Францішка Міцкевіча 1860 году: У сваім лісьце ты сумняешся наконт месца нараджэньня брата нашага Адама і выказваеш здагадку пра Літоўку. Мушу таму растлумачыць пра гэта падрабязна. Пытаньне пра месца нараджэньня ўзьнікла з таго, што Бёлт, пакупнік нашага дому, хоча дзеля спэкуляцыі хоча выказаць здагадку, што Адам нарадзіўся ў камяніцы, каб там паставіць помнік і каб ён меў карысьць ад наведвальнікаў, а то і ўвогуле мог прадаць гэтае месца грамадзянам за вялікую суму... Калі ты, будучы старэйшым, ужо навучаўся ў школе, і я доўга сядзеў каля маці, я быў сьведкам яе найбольш сяброўскіх размоваў са старэйшымі жанчынамі, і ўсе дэталі ўрэзаліся ў маю памяць, і многія зь іх пазьней былі пацьверджаны другімі крыніцамі, у тым ліку й месца, дзе жылі нашы бацькі й дзе мы нарадзіліся. Ты нарадзіўся ў доме Дабравольскай, на базыльскім завулку; я ў доме Камінскіх, двое малодшых у доме Дэнейноўскіх, на вуліцы Жыдоўскай. Адам, аднак, нарадзіўся ў Завосьсі.
  2. ^ Стаў першым прафэсар права ў Кіеўскім унівэрсытэце.
  3. ^ На надмагільным помніку пазначана: 4 (16) лістапада 1871 году.
  • Franciszek Mickiewicz Pamiętnik Franciszka Mickiewicza. — Lwów [etc.]: Wydawnictwo Zakładu Narodowego im. Ossolińskich, 1923. — С. 78.
  • Мііцкевіч Юльян Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 489—490.
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 218.
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 64. — (Лёсам звязаны з Кобрыншчынай).
  • Міцкевіч Юльян Аляксандр // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 102—104.
  • Помнік на магіле сям’і Міцкевічаў каля Петрапаўлаўскай царквы // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. :
  • С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2016. -С. 152—153 : каляр. фота.
  • 215 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Міцкевіча (1801) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 14.
  • Zofia Makowiecka, Mickiewicz Julian Aleksander (1801—1871) w Polski Słownik Biograficzny, — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk 1975, tom XX/…, zeszyt 8…, s. 706.
  • І. Дуда, С. Ткачов. Міцкевич Олександр / Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2005. — Т. 2 : К — О. — С. 538. — ISBN 966-528-199-2.
  • Денисюк, О. Александру Мицкевичу 210 лет / Ольга Денисюк // Кобрин-информ. — 2012. — 5 января. — C. 6.
  • В 2011 году исполнилось 210 лет со дня рождения человека, чьё имя связано с историей Кобрина.
  • Шевченко, А. Памятник Александру Мицкевичу в Кобрине / Алла Шевченко // Кобрин-информ. — 2007. — 19 апреля. — С. 14.
  • Агеявец, А. М. Маршрутны ліст экскурсійнай паездкі па славутых мясцінах Адама Міцкевіча / А. М. Агеявец // Народная асвета. — 2005. — № 11. — С. 68.
  • Адзін з маршрутаў — г. Кобрын, помнік брату пісьменніка — Ю. А. Міцкевічу.
  • Климец, М. Младший брат Адама Мицкевича / Михаил Климец // Заря. — 2002. — 9 апреля.
  • А. М. Мицкевич прожил на Кобринщине более 10 лет.
  • Сущук, А. Сближение литератур — сближение народов / А. Сущук // Кобрынск веснік. — 1997. — 6 снежня. — С. 2.
  • Упоминается брат Адама Мицкевича — А. Мицкевич, живший в Кобрине.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыштап Міцкевіч───────┐
                       ├──Ян Міцкевіч──────────┐
Хрысьціна Закржэўская──┘                       │
                                               ├──────Якуб Міцкевіч──┐              
?──────────────────────┐                       │                     │                 
                       ├──Марыяна Лешчылоўская─┘                     │                
?──────────────────────┘                                             │
                                                                     ├─Мікалай Міцкевіч─┐
Стэфан Пянкальскі──────┐                                             │                  │
                       ├──Ян Пянкальскі────────┐                     │                  │
Гелена Цадроўская──────┘                       │                     │                  │─Францішак Міцкевіч
                                               ├──Тэадора Пянкальская┘                  │ 
Ян Крыштап Краінскі────┐                       │                                        │
                       ├──Зузана Краінская─────┘                                        │
Кацярына Барымоўская───┘                                                                │
Маеўскі────────────────┐                                                                │─Адам Міцкевіч
                       ├──Міхал Маеўскі────────┐                                        │                                  
?──────────────────────┘                       │                                        │
                                               ├──Матэвуш Маеўскі─────┐                 │
?──────────────────────┐                       │                      │                 │
                       ├──Багуміла Вольская────┘                      │                 │─Аляксандар Міцкевіч
?──────────────────────┘                                              │                 │
                                                                      ├─Барбара Маеўская┘
Мэльхіёр Арэшка────────┐                                              │
                       ├──Юзэф Арэшка──────────┐                      │
Пэтранэла Сянкевіч─────┘                       │                      │
                                               ├──Ганна Арэшка────────┘
Юзэф Эйдзятовіч────────┐                       │
                       ├──Зузана Эйдзятовіч────┘
Тэрэза Астроўская──────┘