Міцкевічы (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калі Вас цікавяць іншыя значэньні, глядзіце Міцкевічы (неадназначнасьць)
Міцкевічы
лац. Mickievičy
Mickiewiczowie
Герб Міцкевічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Першы з роду: Рымвід

Міцкевічы ці Рымвіды-Міцкевічы — шляхецкі род гербу «Порай».

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Адама Міцкевіча Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[1]. Сам Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[2][3]. Паводле некаторых дасьледчыкаў, Міцкевічы паходзілі з заможнага беларускага сялянства[4].

Прозьвішча роду паходзіла ад беларускага імя Міцька, скарочанага ад Зьміцер; уласна сам Адам Міцкевіч прасіў называць сваё прозьвішча і падпісваўся, як Міцькевіч (па-польску: Mićkiewicz)[5].

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tomas Venclova Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2017. — С. 134. — 448 с. — ISBN 978-995-57367-21
  2. ^ Рыбчонак С.А….
  3. ^ Syrokomla-Bułhak A…. S.185.
  4. ^ Анатолий ГРИЦКЕВИЧ: «Белорусский шляхтич — значит благородный, свободный, вольный!»
  5. ^ Adam Mickiewicz jako poeta białoruski, czyli zagadka niewidzialności culture.pl.
  6. ^ K. Górski, Onomastyka Mickiewicza, [w:] Onomastica nr 10-11, r. VI, Wrocław 1960.
  7. ^ Rodowód
Крыштап Міцкевіч───────┐
                       ├──Ян Міцкевіч──────────┐
Хрысьціна Закржэўская──┘                       │
                                               ├──────Якуб Міцкевіч──┐              
?──────────────────────┐                       │                     │                 
                       ├──Марыяна Лешчылоўская─┘                     │                
?──────────────────────┘                                             │
                                                                     ├─Мікалай Міцкевіч─┐
Стэфан Пянкальскі──────┐                                             │                  │
                       ├──Ян Пянкальскі────────┐                     │                  │
Гелена Цадроўская──────┘                       │                     │                  │─Францішак Міцкевіч
                                               ├──Тэадора Пянкальская┘                  │ 
Ян Крыштап Краінскі────┐                       │                                        │
                       ├──Зузана Краінская─────┘                                        │
Кацярына Барымоўская───┘                                                                │
Маеўскі────────────────┐                                                                │─Адам Міцкевіч
                       ├──Міхал Маеўскі────────┐                                        │                                  
?──────────────────────┘                       │                                        │
                                               ├──Матэвуш Маеўскі─────┐                 │
?──────────────────────┐                       │                      │                 │
                       ├──Багуміла Вольская────┘                      │                 │─Аляксандар Міцкевіч
?──────────────────────┘                                              │                 │
                                                                      ├─Барбара Маеўская┘
Мэльхіёр Арэшка────────┐                                              │
                       ├──Юзэф Арэшка──────────┐                      │
Пэтранэла Сянкевіч─────┘                       │                      │
                                               ├──Ганна Арэшка────────┘
Юзэф Эйдзятовіч────────┐                       │
                       ├──Зузана Эйдзятовіч────┘
Тэрэза Астроўская──────┘