Барскія канфэдэраты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барскія канфэдэраты
Les confédérés de Bar
Артур Гротгер, Малітва барскіх канфэдэратаў перад бітвай пад Лянцкаронай
Жанр: драма
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1836
Публікацыя: 1867
Выдавецтва: Paris, Librairie de Luxembourg
Электронная вэрсія

«Барскія канфэдэраты» (па-француску: Les confédérés de Bar, па-польску: Konfederaci barscy) — празаічная драма на францускай мове ў 5 актах, напісаная Адамам Міцкевічам у 1835—1836 гадах для парыскай сцэны[1].

Драма складалася зь пяці актаў, але захаваліся толькі два першыя акты. Захаваныя І і ІІ акты былі апублікаваны пасьмяротна сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам у: «Drames polonaіs», Parіs 1867 і «Melanges posthumes», Parіs 1872. польскі вершаваны пераклад аўтарства Аўгуста Алізароўскага ўпершыню быў прадстаўлены ў Кракаве 1 студзеня 1872. Сярод празаічных перакладнікаў драмы на польскую мову: Пётар Хмялёўскі, Юзэф Каленбах, Ян Каспровіч і Артур Гурскі.

У драме прадстаўлены эпізод Барскай канфэдэрацыі з 1772 году: захоп Вавэля атрадам канфэдэратаў пад камандаваньнем францускага палкоўніка Клёда Габрыеля дэ Шуазі. Таксама Міцкевіч свабодна ўводзіць у дзеяньне драмы вобразы Казімера Пуласкага і ксяндза Марка Яндаловіча. Сюжэт гэтай драмы точыцца вакол інтрыгі двух пэрсанажаў: ваяводы (спрыяў канфэдэрам канфэдэратаў) і яго дачкі — графіні, якая была каханьнем юнацтва Пуласкага.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zofia Stefanowska, Konfederaci barscy, Les confédérés de Bar, w: Literatura Polska, przegląd encyklopedyczny, Warszawa 1984, t. I, s. 466.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]