Францішак Браніслаў Міцкевіч
| Franciszek Bronisław Mickiewicz | ||||
Францішак Міцкевіч на сьмяротным ложы | ||||
Герб «Порай» | ||||
| Асабістыя зьвесткі | ||||
|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1796 Наваградак Наваградзкага павету Слонімскай губэрні, Расейская імпэрыя | |||
| Памёр | 13 лістапада 1862 Ражнова | |||
| Пахаваны |
| |||
| Род | Міцкевічы | |||
| Бацькі | Мікалай Міцкевіч Барбара з Маеўскіх | |||
| Жонка | Людвіка Альшэўская | |||
| Дзеці | Антоні Тадэвуш Міцкевіч | |||
| Рэлігія | рыма-каталік | |||
| Дзейнасьць | пісьменьнік | |||
| Рэгаліі | ||||
| | ||||
Францішак Браніслаў Міцке́віч (польск. Franciszek Bronisław Mickiewicz; 1796[a], Наваградак Наваградзкага павету Слонімскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 лістапада 1862, Ражнова, гміна Абарнікі, Прускае каралеўства (сёньня — Велікапольскае ваяводзтва, Польшча) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, старэйшы брат Адама Міцкевіча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацька Францішка Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[2]. Брат Францішка Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[3]. Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізьніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[4], паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», у Наваградзкім ваяводзтве вядомым зь сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцьця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградзкага ротмістра Юзэфа Арэшкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстаньні ў званьні падпаручніка[1]. Падчас паўстаньня быў прызначаны паўстанцкім кіраўніком Наваградку. Удзельнічаў у бітвах пад Варшавай, атрымаў званьне паручніка, быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari[1]. З пашпартам памерлага паўстанца Юстына Поля змог перайсьці мяжу з Прусіяй, пасьля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам[1]. За ўдзел у паўстаньні Міцкевічы страцілі фальварак Завосьсе й дом у Наваградку, якія былі канфіскаваны расейскай уладай.
Некаторы час жыў у Лукаве, а пазьней ад 1859 у Ражнове, дзе памёр у 1862 г.[1] Быў пахаваны ў мясцовым касьцёле[1]. Аўтар успамінаў, вядомых, як крыніца да біяграфічных зьвесткаў аб Адаме Міцкевічу. Паводле сучасьнікоў быў гарбатым[1].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Franciszek Mickiewicz Pamiętnik Franciszka Mickiewicza. — Lwów [etc.]: Wydawnictwo Zakładu Narodowego im. Ossolińskich, 1923. — С. 78.
- Paweł Anders: Nad Wełną i Małą Wełną. Wydawnictwo Poznańskie, 1974, s. 45. ISBN 83-210-0244-7.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 Paweł Anders: Nad Wełną i Małą Wełną. Wydawnictwo Poznańskie, 1974, s. 45. ISBN 83-210-0244-7.
- ↑ Tomas Venclova Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2017. — С. 134. — 448 с. — ISBN 978-995-57367-21
- ↑ Сяргей Рыбчонак. Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74..
- ↑ Сяргей Рыбчонак. Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74..
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыштап Міцкевіч───────┐
├──Ян Міцкевіч──────────┐
Хрысьціна Закржэўская──┘ │
├──────Якуб Міцкевіч──┐
?──────────────────────┐ │ │
├──Марыяна Лешчылоўская─┘ │
?──────────────────────┘ │
├─Мікалай Міцкевіч─┐
Стэфан Пянкальскі──────┐ │ │
├──Ян Пянкальскі────────┐ │ │
Гелена Цадроўская──────┘ │ │ │─Францішак Міцкевіч
├──Тэадора Пянкальская┘ │
Ян Крыштап Краінскі────┐ │ │
├──Зузана Краінская─────┘ │
Кацярына Барымоўская───┘ │
Маеўскі────────────────┐ │─Адам Міцкевіч
├──Міхал Маеўскі────────┐ │
?──────────────────────┘ │ │
├──Матэвуш Маеўскі─────┐ │
?──────────────────────┐ │ │ │
├──Багуміла Вольская────┘ │ │─Аляксандар Міцкевіч
?──────────────────────┘ │ │
├─Барбара Маеўская┘
Мэльхіёр Арэшка────────┐ │
├──Юзэф Арэшка──────────┐ │
Пэтранэла Сянкевіч─────┘ │ │
├──Ганна Арэшка────────┘
Юзэф Эйдзятовіч────────┐ │
├──Зузана Эйдзятовіч────┘
Тэрэза Астроўская──────┘
