Томас Вэнцлава
Томас Вэнцлава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1937[1][2] (83 гады) Клайпеда, Летува |
Бацькі | Антанас Вэнцлава |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік і гісторык літаратуры |
Мова | польская мова, расейская мова, ангельская мова і летувіская мова[3] |
Узнагароды | |
То́мас Вэнцлава (Вя́нцлава; па-летувіску: Tomas Venclova; 11 верасьня 1937, Клайпеда, Летува) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.
Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын летувіскага пісьменьніка Антанаса Вэнцлавы. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. У пачатку 1968 году ён разам з расейскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысыдэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзясятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысыдэнцкай дзейнасьці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Летувы, меў дачыненьне да стварэньня ў 1976 годзе літоўскай Хельсынскай групы. У 1977 годзе з-за перасьледу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафэсар-эмэрыт Ельскага ўнівэрсытэту вяртаецца ў Вільню пасьля саракагадовай эміграцыі[4][5]. У 1950-я — 1960-я гады ня раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзэнтацыі першага кніжнага выданьня яго вершаў па-беларуску і ў другім фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Усклаў кветкі ў мэмарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Выбраныя вершы. Пераклалі Л.Баршчэўскі, А.Хадановіч, А.Мінкін, А.Разанаў, В.Вячорка. Мн., 2019. («Паэты планеты»).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122777824 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Писатель Томас Венцлова переезжает жить в Вильнюс
- ^ Томас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі