Перайсьці да зьместу

Мешка, князь Наваградка (баляда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мешка, князь Наваградка
Mieszko, książę Nowogródka
Жанр: баляда
Аўтар: Адам Міцкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1817
Публікацыя: 1819
Электронная вэрсія
Малады Адам Міцкевіч

Мешка, князь Наваградка (па-польску: Mіeszko, ksіążę Nowogródka) — юнацкі твор Адама Міцкевіча 1817 году. Канчаткова напісаны Міцкевічам у траўні 1819 году.

Паэма зьяўляецца перайманьнем сатырычна-філязафічнага апавяданьня Вальтэра «Выхаваньне князя» (па-польску: Éducation d’un prince). У творы паказаны канфлікт паміж рацыянальным і асьвечаным уладаром і ягонымі адсталымі клерыкальнымі дарадцамі.[1] Эпіграфам да яе паэт узяў цытату з Гарацыюса «Неабмежаваную славу заслужылі тыя, хто асьмеліўся пакінуць пратораныя сьцежкі грэкаў і апяваць дзеі сваёй Айчыны». Міцкевіч прачытаў паэму на пасяджэньнях Таварыства філяматаў 7 кастрычніка 1818 г. і 21 студзеня 1819 г.[2]

Насамрэч гістарычныя крыніцы не фіксуюць князёў Наваградка зь імем Мешка, яно было распаўсюджаным ў польскай дынастыі Пястаў.

На беларускую мову паэму пераклаў Уладзімер Караткевіч.

  1. ^ Alіna Wіtkowska, Ryszard Przybylskі: Romantyzm. Wyd. VІІІ — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnіctwo Naukowe PWN, 2009. ІSBN 978-83-01-13848-6. — s. 238
  2. ^ Marek Pіechota: Pіerwsі redaktorzy tekstów Mіckіewіcza. Od «boskіego dіabła» do «puchu marnego». Wіara.pl, 2009(недаступная спасылка) — s. 1