Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кульчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кульчы
Аляксандар Кульчы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лістапада 1973 (51 год)
Менск, БССР
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1991
1992—1993
1994—1996
1997—1999
2000—2005
2006—2007
2008—2010
2011—2012
2012
2013
Гомель
Фандак Бабруйск
МВКЦ Мазыр
Дынама Масква
Шыньнік Яраслаўль
Том Томск
Растоў
Краснадар
Сібір Новасібірск
Іртыш Паўладар
20 (2)
52 (4)
86 (30)
62 (4)
145 (18)
41 (3)
84 (1)
29 (1)
15 (2)
13 (0)
Зборныя
1996—2012 Беларусь 102 (5)
Трэнэрскія клюбы
2019 Гомель
2020 Дынама Масква
2024—4 Мурам[d]

Алякса́ндар Ку́льчы (нарадзіўся 1 лістапада 1973 году) — беларускі футбаліст. У 1996—2012 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 году стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

У чэрвені 2012 году падпісаў кантракт з казахстанскім клюбам «Іртыш», але клюб ня змог заявіць яго праз праблемы з трансфэрам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж году[2]. 18 ліпеня 2012 году падпісаў кантракт з клюбам «Сібір» з Новасібірску[3]. У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клюбам «Іртыш» тэрмінам на адзін год[4], але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваны[5], пасьля чаго Кульчы завяршыў прафэсійную кар’еру[6].

У жніўні 2014 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі[7]. З чэрвеня 2018 году ўваходзіць у трэнэрскі штаб клюбу «Гомель»[8].