Перайсьці да зьместу

Алесандра Флярэнці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесандра Флярэнці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сакавіка 1991(1991-03-11)[1][2][3] (33 гады)
Рост 173 см[4]
Вага 67 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 42
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2022
2011—2012
2020
2020—2021
2021—2022
2022—
Рома
Кратонэ
Валенсія (арэнда)
Пары Сэн-Жэрмэн (арэнда)
Мілян (арэнда)
Мілян
226 (25)
35 (11)
12 (0)
21 (2)
24 (2)
37 (1)
Зборныя
2012— Італія 49 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2022.

Алеса́ндра Флярэ́нці (па-італьянску: Alessandro Florenzi; нарадзіўся 11 сакавіка 1991 году, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Алесандра зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Ромы», дэбютаваў у асноўнай камандзе ў пераможнай гульні супраць «Сампдорыі» 22 траўня 2011 году, замяніўшы Франчэска Тоцьці[5]. Улетку 2011 году ён быў адпраўлены ў арэнду ў клюб Сэрыі B «Кратонэ», за які дэбютаваў 27 жніўня 2011 году, забіўшы адзін мяч сваёй каманды, дзе «Кратонэ» трывала паразу зь лікам 1:2 ад «Ліворна». 22 чэрвеня 2012 году «Кратонэ» выкупіў палову правоў на гульца 250 тысячаў эўра[6]. Аднак 6 ліпеня «Рома» вярнула поўны кантроль над кантрактам гульца за 1,25 млн эўра[7].

Вярнуўшыся ў «Рому», Флярэнці забіў свой першы гол за «джаляросьсі» ў пераможнай гульні супраць «Інтэру» 2 верасьня 2012 году, матч скончыўся зь лікам 3:1.

14 лістапада 2012 году Флярэнці дэбютаваў за нацыянальную зборную Італіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Францыі.

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Мілян»:

  1. ^ а б в Alessandro Florenzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ALESSANDRO FLORENZI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Alessandro Florenzi // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б в г https://www.asroma.com/it/team/players-and-staff/alessandro-florenzi
  5. ^ Roma 3–1 Sampdoria. Lega Serie A.
  6. ^ Esercizio dei diritti di opzione e controopzione e Rapporti di Partecipazione ex art. 120 bis NOIF. AS Roma
  7. ^ Operazioni di mercato. AS Roma

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]