Перайсьці да зьместу

Акра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акра
анг. Accra
Акра
Сьцяг Акры
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Гана
Рэгіён: Вялікая Акра
Кіраўнік: Магамэд Аджэй Саўаг[d][1]
Плошча: 173 км²
Вышыня: 61 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 2 070 463 чал.
шчыльнасьць: 11 967,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Тэлефонны код: 0302, 0302
Геаграфічныя каардынаты: 5°32′46″ пн. ш. 0°12′24″ з. д. / 5.54611° пн. ш. 0.20667° з. д. / 5.54611; -0.20667Каардынаты: 5°32′46″ пн. ш. 0°12′24″ з. д. / 5.54611° пн. ш. 0.20667° з. д. / 5.54611; -0.20667
Акра на мапе Ганы
Акра
Акра
Акра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ama.gov.gh

А́кра (па-ангельску: Accra) — сталіца і самы вялікі горад Ганы, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — «мурашы». Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Горад зьяўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт і ўнівэрсытэт.

Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15% насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцьця на кантынэнце.

Акра знаходзіцца на поўдні краіны, займае частку раўніны, пакрытай саванай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад +23°С да +32°С. Ападкаў выпадае болей за 1000 мм у год. На клімат уплываюць Атлянтычны акіян і буйная рака Вольта.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://ama.gov.gh/themayor.php