Перайсьці да зьместу

75-ы грэнадэрскі полк СС (1-ы беларускі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
75-ы грэнадэрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі)
па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)
Гады існаваньня 15 студзеня — 15/20 красавіка 1945
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Нямеччына
Уваходзіць у 30-я грэнадэрская дывізія СС (1-я беларуская)
Тып Полк
Колькасьць 1094
Дысьлякацыя Айзэнштайндорф (Чэхія)
Цьвізель (Баварыя)
Мянушкі 1-ы беларускі нацыянальны полк
1-ы беларускі полк
Войны Другая сусьветная вайна

75-ы грэнадэрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)) — фармаваньне войскаў СС, складзенае зь беларусаў. Адзінае канчаткова сфармаванае падразьдзяленьне 30-й грэнадэрскай дывізіі СС (1-й беларускай)[1]. У беларускай эміграцыйнай літаратуры таксама вядомы як 1-ы беларускі нацыянальны полк або 1-ы беларускі полк.

Беларуская брыгада СС складалася толькі зь 1-га беларускага грэнадэрскага палку (па-нямецку: Waffen-Grenadier-Regiment der SS nr 1 (weissruthenische)).

10 лютага 1945 году полк брыгады атрымаў новую назву — 86-ы грэнадэрскі полк СС (1-ы беларускі) (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 86 (weissruthenische nr l))[1].

9 сакавіка у сувязі зь пераводам брыгады ў дывізію полк зьмяніў назву на 75-ы грэнадэрскі полк СС (па-нямецку: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)). Гэта было выклікана тым, што 86-ы полк ужо існаваў у 32-й танкава-грэнадэрскай дывізіі СС «30-га студзеня»[1].

На базе 75-га палку былой 30-й дывізіі (2-й расейскай) ствараўся 3-і батальён, а з 76-га палку — 1-ы і 2-і батальёны палку. У кожным батальёне знаходзілася пэўная колькасьць немцаў, якія выконвалі ролю інструктараў

25-27 сакавіка Астроўскі наведаў дывізію і прыняў удзел ва ўрачыстасьцях на гонар гадавіны абвяшчэньня БНР. У межах сьвяткаваньня адбыўся парад падразьдзяленьняў дывізіі[2].

3 красавіка Кушаль прыехаў у дывізію і адзначаў, што ішло раззбраеньне беларусаў, а побач з кожным батальёнам стаяў нямецкі атрад зь 50 узброеных чалавек[3].

25 красавіка 1945 году 3-і батальён палка[3] прыбыў у мястэчка Айзэнштайндорф (Чэхія), дзе 28 красавіка ўсе батальёны былі сабраныя, а на чале палку неафіцыйна стаў Францішак Кушаль[1].

30 красавіка дывізія ў складзе гэтага палку здалася 5-й арміі ЗША разам з дывізіяй Мальцава ў Цьвізелі.

У склад палку ўваходзілі:[1]

  • Штаб;
  • Штабная рота;
  • 1-ы фюзілерскі батальён;
  • 2-і й 3-і грэнадэрскі батальён.

Нямецкі камандны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі камандны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Штаб палку
  2. 1-ы фюзілерскі батальён
  3. 2-і грэнадэрскі батальён
  4. 3-і грэнадэрскі батальён

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]