64-ы батальён дапаможнай паліцыі
Выгляд
64-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[1] (па-нямецку: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64) —калябаранцкае фармаваньне дапаможнай паліцыі ў часе Другой сусьветнай вайны, складзенае зь беларусаў Глыбоччыны.
| 64-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
| Weiss-Schuma-Bataillon F/64 | |
| Гады існаваньня | 1 лютага 1944 году—чэрвень 1944 году |
|---|---|
| Краіна |
|
| Падпарадкаваньне | начальнік паліцыі парадку Беларусі[2] |
| Уваходзіць у | шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя) |
| Тып | дапаможная паліцыя |
| Колькасьць | 65 чалавек |
| Дысьлякацыя | Глыбокае, Беларусь |
| Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Шлях батальёну
[рэдагаваць | рэдагаваць код]64-ы батальён быў сфармаваны 1 лютага 1944 году ў Глыбокім як вартавы[3]. У траўні 1944 году батальён атрымаў статус палявога[3]. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо, станам на 29 лютага 1944 году[4], налічваў толькі 65 чалавек[1]. У чэрвені[5] батальён быў эвакуяваны ў Польшчу з-за савецкага наступленьня на Беларусь. Пазьней батальён увайшоў у склад 2-га палку брыгады Зыглінга.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць
- ↑ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
- 1 2 Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 159. — 426 с.
- ↑ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 321. — 426 с.
- ↑ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 162-163. — 426 с.