Слонімская брыгада БСА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
1-я Брыгада Беларускае Самааховы
Гады існаваньня лета (верагодна, жнівень) 1942 году
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Трэці райх
Падпарадкаваньне Райхскамісарыят Остлянд
Уваходзіць у Беларускі корпус самааховы
Тып дапаможная паліцыя
Уключае ў сябе Слонімскі батальён БСА
Быценскі батальён БСА
Дзярычэнскі батальён БСА
Функцыя антыпартызанскія баі
Дысьлякацыя Слонім
Маршы «Марш Слонімскай брыгады»
«Баецкі марш»
«Хаўтурны марш»
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Вядомыя камандзіры капітан Іван Таранка

Слонімская брыгада БСА — беларускае вайсковае фармаваньне ў складзе БСА, якое было створанае без дазволу немцаў, з-за чаго хутка было імі ж расфармаванае. Афіцыйна называлася «1-й брыгадай беларускае самааховы».

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутка па стварэньні Беларускага корпусу самааховы (16 ліпеня 1942 году) на Слонімшчыне былі ўтвораныя 3 батальёны БСА:

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слонімскі акруговы камітэт Беларускай народнай самапомачы, узначалены Рыгорам Зыбайлам, вырашыў скарыстацца невыразнасьцю зьместу нямецкага дазволу, склаўшы з новаўтвораных батальёнаў цэлую брыгаду пад назвай «1-я брыгада беларускае самааховы» з брыгадным штабам у Слоніме. Камандоўцам брыгады стаў капітан Іван Таранка (Таранька). Начальнікам арганізацыйна-пэрсанальнага аддзелу штабу Слонімскае брыгады БСА стаў Аляксей Васіленя[1][2].

Стварэньнем брыгады займаліся цягам месяца.

Не атрымаўшы ад немцаў дастатковай колькасьці зброі, самаахоўцы «нелегальна» набывалі яе ў італьянскіх жаўнераў, якія вярталіся з усходняга фронту, за самагонку й сала — аўтаматы й кулямёты.

Скасаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі пра стварэньне брыгады стала вядома нямецкім уладам (лета 1942 року[3], верагодна, жнівень), нямецкія жаўнеры, пры падтрымцы бронесамаходаў, абкружылі кашары слонімскае самааховы і забралі зброю. Штаб брыгады быў распушчаны. Таксама нямецкая жандармэрыя забрала 2 кулямёты ў быценскіх самаахоўцаў.

Маршы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марш Слонімскай брыгады Баецкі марш Хаўтурны марш
У ногу шагайце! Раз, два, тры,

Раз, два тры!

Мацней там трымайце вінтоўку!

Бо вораг ня сьпіць у полі, у бары.

Зважай-жа! Стральцы на “узгатоўку”.


(прыпеўка)

Слонімская брыгада Сталёвы шых.

І кожнага зьністожыць гада

Наш гостры штых!


Мы варта Радзімы, Яе змагары.

Сачы-жа! Стой пільна на варце.

Хай вораг пракляты зноў зубы зьвярыць,

То-ж куляў напэўна нам хваце!


Пазнае йшчэ вораг моц нашай рукі,

Ваяцкі дух нашай брыгады.

Вінтоўку к плячу на ўзгатоўку ўскінь

Гэй! Сьцеражыцеся гады!

Грукаюць ужо шагі батальёнаў

Пад Пагоні Крывіцкай — правод

Бараніць свае Родныя Гоні

Выйшаў сам Беларускі Народ.

І ідуць вось рады за радамі

Грудзі, вочы палаюць агнём

Ужо ніколі ня будуць над намі

Панаваць чужакі з бізуном.


(прыпеўка)

Бо мы куляй, штыхом

Родны Край зберажом

Прад варожым зладзейскім наскокам,

Каб свабодна цьвілі,

Каласілісь палі

Ад Смаленска да Беластоку.


І ласкае, чаруе ўсім вочы

Беларускі ваяцкі мундзер

Мацней сэрцы б’юцца дзявочы

Бо то ж наш Беларускі Жаўнер.

І ідуць вось рады за радамі

Грозна рэха ўтаруе шагам,

З пад шаломаў палаюць вачамі

Не вярнуцца назад ужо панам.

Ты палёг Баяўнік! Краю роднага

Верны сын бараніўшы наш сьцяг

Зямлю нашу свабоду народную

Баявы твой закончаны шлях.

Ужо па вуліцах сёлаў і гораду

Грукацяць батальёнаў шагі

У нас ласкі ня будзе для ворага

Непамшчоных ня будзе магіл.

Дык бывай! Над тваею магілаю

Мы прысягу Краіне даём

Што з варожай расправімся сілаю

Беларусь сонцам мы апранём.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі
  2. ^ КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР
  3. ^ Беларускі Рэзыстанс 1 (10), 2011 (стар. 95)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]