36-ы паліцыйны стралецкі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

36-ы паліцыйны стралецкі полккалябаранцкі аддзел дапаможнай паліцыі ў часе Другой сусьветнай вайны, складзены зь беларусаў Случчыны.

36-ы паліцыйны стралецкі полк
Polizei Schutzen Regiment 36
Гады існаваньня 1943 — 1944
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Трэці райх
Падпарадкаваньне Райхскамісарыят Остлянд
Уваходзіць у беларуская дапаможная паліцыя
Тып дапаможная паліцыя
Функцыя антыпартызанскія апэрацыі
Колькасьць меркавана каля 1100 чалавек (1943)
Дысьлякацыя Случчына, Валожыншчына
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Вядомыя камандзіры Мартын Вальтын

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле загаду Гімлера ад 29 сакавіка 1943 году, з часткі рэкрутаў шума-батальёнаў, а таксама нямецкага пэрсаналу ў першай палове 1943 году пачалося фармаваньне іншаземных стралецкіх паліцыйных палкоў, якія складаліся з трох батальёнаў. Прадугледжвалася, што адзін батальён будзе цалкам нямецкі, тым часам як два іншыя мусілі складацца з тутэйшага насельніцтва (за выняткам афіцэраў).

Набор у полк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 чэрвеня 1943 г. быў сфармаваны штаб, а таксама 2-і (камандовец — маёр Мільтцаў) і 3-і (камандовец — маёр Крамэр) батальёны. 14 ліпеня 1943 году з надвышкаў рэкрутаў з 48-га й 60-га батальёнаў быў створаны 1-ы батальён. Камандоўцам прызначаны обэр-лейтэнант Мартын Вальтын. Прапагандыстым зь беларускага боку ў палку стаў капітан Барашкевіч. Францішак Кушаль адзначаў:

Людзі, якія туды перасылаліся, былі шчыра ўпэўнены ў тым, што ідуць служыць Бацькаўшчыне. Як пры наборы ў 48-ы і 60-ы батальёны, яны трымаліся вельмі добра. Шмат у гэтым палку было людзей з Слуцкае акругі.

Шлях палку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова полк кватараваў ва Ўрэччы (каля Слуцку). Пазьней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вялейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесьперапынку вёў змаганьне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўненьня палку і быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацьверджаных дадзеных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек.

З выведнае зводкі Баранавіцкага пар­ты­занскага злучэньня за кругабег ад 20 да 30 лістапада 1943 году:[1]

Места Валожын – батальён 36-га паліцэйскага палку: 550 чалавек, зь іх 130 паліцэйскіх, 60 – лясная ахова, 300 чалавек – войскі СС. Мястэчка Вішнева – 2-гі батальён 36-га паліцэйскага палку, вёска Шапавалы, Камарова, Дайноўка – 3-ці батальён 36-га паліцэйскага палка

Эвакуацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часе эвакуацыі зь Беларусі полк браў удзел у баёх з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. Пад час адступленьня назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзэрцыі, у час якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палку былі ўжо на тэрыторыі Нямеччыны ўключаныя ў склад брыгады Зыглінга.

У складзе брыгады Зыглінга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га полку брыгады разам зь іншымі былымі беларускімі фармаваньнямі.

Стасункі зь немцамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былы жаўнер палку згадваў:[2]

Аднаго разу наведаў нас нейкі нямецкі афіцэр. Калі нас пашыхтавалі на пляцы, ён падышоў да мяне й нешта загадаў па-нямецку. Гэта быў мой першы дзень пасьля знаходжаньня ў шпіталі, таму я пасьпеў запамятаць нямецкую каманду. Таму я не зразумеў яго й не падпарадкаваўся. Немец без ваганьня стукнуў мне па твары. Тады нашы хлопцы пачалі абурацца й ўзьнялі вэрхал. У выніку было вымушана ўмяшацца камандаваньне батальёну. Яму хутка патлумачылі маю сытуацыю. Наступнага дня гэны немец пакінуў нашыя кашары. Нікога не пакаралі за гэты выпадак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пра гарнізон Валожыну
  2. ^ Ю. Грыбоўскі Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]