Сьцяпан Шнэк
Сьцяпан Шнэк | |
Дата нараджэньня | 12 кастрычніка 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 студзеня 1952 (51 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская краёвая абарона і Беларуская цэнтральная рада |
Дзеці | Уладзімер Шнэк і Алег Шнэк[d] |
Сьцяпан Шнэк (псэўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі) (12 кастрычніка 1900, Лядна, Слуцкі павет, Менская губэрня (сёньня — Слуцкі раён) — 19 студзеня 1952, Мэльбурн, Аўстралія) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч, бацька дзеяча беларускай эміграцыі Ўладзімера Шнэка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930 — 1936 гг. зь невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Потым кіраваў домам палітпрасьветы ў Чыце Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 годзе выключаны з партыі і звольнены з арміі, пасьля чаго восеньню 1939 году вярнуўся на радзіму і пасяліўся зь сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе.
Падчас другой сусьветнай вайны ўзначальваў слуцкую службу бясьпекі, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны ў Слуцкай акрузе. Вясной 1944 году арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Радаслава Астроўскага. Пасьля ад’езду зь Беларусі празь некаторы час быў прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады.
Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам зь сям’ёй жыў у лягэрах DP у Нямеччыне. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча Ватэнштэце[1].
20 траўня 1950 году прыехаў у Мэльбурн (Аўстралія, і адразу быў зь сям’ёй адпраўлены ў часовы лягер перамешчаных асобаў (DP) каля Банагіля. Спачатку працаваў у Сыднеі (Новы Паўднёвы Ўэйлз), але потым пераехаў да сям’і ў Мэльбурн[2]. Трымаў сувязь зь мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[3].
Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя пэрыядычныя выданьні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псэўданімам Янка Нясьцерпны.
Пабіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыцьцё самагубствам[4]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр (каля Мэльбурну).
Сям'я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў жанаты зь Яўгеніяй Даўгалевіч, зь якой меў 3 дзяцей:
- Уладзімер Шнэк
- Алег Шнэк
- Ліна Шнэк
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240 — 248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 502 — 516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.[5]
- «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138 — 140.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Максімюк, Я. — С. 39.
- ^ Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 333 — 334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
- ^ Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.
- ^ Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.
- ^ Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 2455. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. іл. — С. 440. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
- Трагедыя адной беларускай сям’і // Бацькаўшчына. — 1952. — № 13 (92). — 30 сакавіка. — С. 4.
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Мэльбурне
- Пахаваныя ў Аўстраліі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Сябры Беларускай цэнтральнай рады
- Сябры Беларускай краёвай абароны
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Аўстраліі
- Беларусы ў Францыі
- Самагубцы