Аляксей Грыцук
Аляксей Грыцук | |
Нарадзіўся |
3 ліпеня 1910 Міхноўка, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня, Літоўскае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя |
---|---|
Памёр |
30 траўня 1976 (65 гадоў) Кінгстан, Frontenac County[d], Антарыё, Канада |
Месца працы | Унівэрсытэт Кўінзу |
Альма-матэр | Свіслацкая настаўніцкая семінарыя[d] і Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Аляксей Грыцук (3 ліпеня 1910, в. Міхноўка, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня — 30 траўня 1976) — беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1938 г. гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пад час пачатку Другой сусьветнай вайны (1939) трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. Пад час нямецкай акупацыі сябра Беларускага камітэту ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. прызначаны інспэктарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі.
Зь лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, тры гады правёў у аўстрыйскім Зальцбургу, дзе разам з Уладзімерам Дудзіцкім, Міколам Ганьком, Алесем Салаўём арганізаваў беларускі камітэт.
У студзені 1948 г. выехаў у Канаду, пасяліўся ў Таронта, дзе браў актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў Канады, быў адным з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага, старшынём Сэктару Рады БНР. Абараніў доктарскую дысэртацыю па творчасьці Багдановіча.
Памёр у 1976 г., пахаваны на могілках у Кінгстане.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002.
- Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. — 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13.).
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні
- Памерлі 30 траўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Кінгстане (Антарыё)
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Асобы Беластоку
- Беларусы ў Канадзе
- Беларусы ў Нямеччыне
- Памерлі ў Канадзе