Перайсьці да зьместу

Стыліян Петраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыліян Петраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1979(1979-07-05)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1996 Мантана 21 (4)
1996—1999 ЦСКА Сафія 45 (3)
1999—2006 Сэлтык 228 (64)
2006—2013 Астан Віла 185 (9)
Зборныя
1998—2011 Баўгарыя 105 (8)

Стыліян Петраў (па-баўгарску: Стилиян Петров; нар. 5 ліпеня 1979 году, Мантана, Баўгарыя) — былы баўгарскі футбаліст і чалец нацыянальнай зборнай Баўгарыі. На працягу сямі гадоў выступаў за шатляндзкі «Сэлтык» і быў капітанам гэтага клюбу. На чэміпіянаце Эўропы ў 2004 годзе зьяўляўся капітанам зборнай, дзе быў выдалены ў гульні супраць Даніі. У 2003 годзе быў абарны найлепшым гульцом Баўгарыі. У 2000, 2001, 2005 і 2009 гадох быў абраны як другі па значнасьці гулец Баўгарыі і, двойчы, у 2002 і 2006 гадох — як трэці.

30 сакавіка 2012 году стала вядома, што ў Стыліяна выяўлена захворваньне на леўкоз крыві.

Пачаў кар’еру ў родным горадзе Мантана, дзе гуляў за мясцовую каманду. У 1997 перайшоў у сафійскі ЦСКА, зь якім перамог у Кубку Баўгарыі ў 1999 годзе і ў тым жа годзе зьехаў у Шатляндыю, дзе пачаў гуляць за «Сэлтык». З гэтым клюбам Стыліян дабіўся сур’ёзнага посьпеху, не аднойчы станавіўся чэмпіёнам краіны, уладальнікам кубка Шатляндыі й кубка Лігі. У 2003 гадзе прыняў удзел у фінале Кубка УЭФА, у якім «Сэлтык» у дадатковы час саступіў «Порту».

У красавіку 2006 году Петраў, які на той час ужо быў капітанам клюбу, у пісьмовай форме запытаў у кіраўніцтва трансфэр у «Астан Вілу», які трэнэраваў былы настаўнік «Сэлтыку» Мартын О’Ніл, але Стыліяну было адмоўлена. 30 жніўня 2006 году бірмінггэмскі клюб усё ж такі выкупіў баўгарца за 6,5 мільёну фунтаў з магчымай дадатковай аплатай у 1,5 мільёну. Петраў падпісаў з клюбам дамову на 4 гады. Нягледзячы на тое, што Стыліян рэгулярна зьяўляецца ў складзе «Астан Вілы», ён не дэманстраваў той бліскучай гульні, якую паказваў, калі быў футбалістам «Сэлтыку».

Дэбютаваў у зборнай 23 сьнежня 1998 году ў таварыскай сустрэчы са зборнай Марока. Матч які праходзіў у Агадыры (Марока) скончыўся паразай для баўгарскіх футбалістаў зь лікам 4:1. Забіў свой першы гол за каманду ў таксама таварыскай сустрэчы са зборнай Беларусі 29 сакавіка 2000 году з аналягічным лікам 4:1, але ўжо на карысьць баўгарцаў. У кастрычніку 2006 году, зьяўляючыся капітанам, адмовіўся гуляць за зборную, пакуль яе трэнэруе Хрыста Стоічкаў, але 20 сакавіка 2007 зноўку вярнуўся ў каманду.

Жанаты з Паўлінай Петравай. Мае двух сыноў — Стыліян-малодшы й Крыстыян.

ЦСКА Сафія:

Сэлтык:

  1. ^ а б в Stiliyan Petrov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Stiliyan Petrov // FBref (анг.)
  3. ^ а б в STILIAN PETROV // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]