2 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
2 чэ́рвеня — 154-ы дзень году (153-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 213 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1625 — гішпанскія войскі ўзялі пратэстанцкае места Брэда
- 1792 — Браслаў атрымаў герб
- 1807 — бітва пад Фрыляндам між Напалеонам і расейска-аўстрыйскім войскам, у складзе якога былі беларускія фармаваньні
- 1842 — выйшаў у сьвет першы том паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы»
- 1848 — у Празе адкрыўся Пан-Славянскі кангрэс
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі расстралялі Міхала Цюндзявіцкага
- 1875 — улады Расейскае імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю
- 1946 — у Італіі адбыўся рэфэрэндум, на якім большасьць падтрымала абвяшчэньне рэспублікі
- 1953 — каранацыя Лізаветы II на каралеву Вялікабрытаніі
- 1992 — заснаваная «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1894 — Ян Гамарнік, савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч
- 1896 — Пётар Татарыновіч, каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, рэлігійны і культурна-асьветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст
- 1905 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы
- 1926 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху
- 1933 — Віктар Гацак, расейскі зьбіральнік і тэарэтык фальклёру, дасьледчык традыцыйнае культуры народаў Расеі, Эўропы й Азіі
- 1942 — Эдуард Малафееў, савецкі і беларускі футбаліст і трэнэр
- 1970 — Віталь Шкраба, прафэсійны беларускі баксэр, двухразовы чэмпіён Беларусі
- 1972 — Кацярына Карстэн, беларуская вясьлярка
- 1977 — Кацярына Станкевіч, польская сьпявачка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1826 — Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст
- 1863 — Міхал Цюндзявіцкі, жаўнер, які служыў ў расейскай арміі і падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў быў пакараны сьмерцю за агітацыю
- 2006 — Вячаслаў Клыкаў, расейскі скульптар
- 2018 — Віктар Бялевіч, беларукі баскетбольны трэнэр
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Італія : Дзень Рэспублікі.
2 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў