Кацярына Карстэн
Кацяры́на Анато́леўна Ка́рстэн (у дзявоцтве Хадато́віч; нарадзілася 2 чэрвеня 1972 году ў вёсцы Асечана Крупскага раёну Менскай вобласьці) — беларуская вясьлярка. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка (1996, 2000) у гісторыі Рэспублікі Беларусь; 6-разовая чэмпіёнка сьвету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславаньні на адзіночцы.
З 1997 року жыве ў Нямеччыне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 року Хадатовіч стала 3-разовай чэмпіёнкай СССР і бронзавай прызэркай чэмпіянату сьвету ў двойцы. Выступаючы за Аб’яднаную каманду СНД на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Барсэлёне, заваявала ў складзе чацьверкі бронзавы мэдаль, які стаўся адзінай узнагародай весьляроў СНД у акадэмічным веславаньні.
Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым мэдалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце і 2000 у Сыднэі. На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Атэнах яна атрымала срэбны мэдаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пэкіне — бронзавы.
Чэмпіёнка сьвету 2009. Прызнана найлепшай спартоўкай року Беларусі.
Сямейнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998 Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнэсоўцу Вільфрыда Карстэна і ўзяла ягонае прозьвішча. Карстэны жывуць у Нямеччыне і маюць дачку Аляксандру.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыны I ступені (2008)[1]
- Ордэн Айчыны II ступені (2004)[2]
- Ордэн Айчыны III ступені (2000)[3]
- Ордэн Пашаны (1997)[4]
- Мэдаль «За працоўныя заслугі»[5]
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1992)[6]
- Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (2010) — за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй у галіне спорту[7]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 июля 2008 г. № 388 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 сентября 2004 г. № 456 «Аб узнагароджанні групы спартсменаў, трэнераў, работнікаў фізічнай культуры і спорту дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 октября 2000 г. № 546 «Аб узнагароджанні групы спартсменаў, трэнераў, работнікаў фізічнай культуры і спорту дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 1997 г. № 651 «О награждении группы спортсменов и тренеров государственными наградами Республики Беларусь»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 сентября 2008 г. № 502 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 23 сентября 1992 г. № 1839-XII «О награждении Почетной грамотой Верховного Совета Республики Беларусь спортсменов, тренеров, работников физической культуры и спорта по результатам XXV летних Олимпийских игр»
- ^ Распоряжение Президента Российской Федерации от 30 июля 2010 года № 503-рп «О награждении Почётной грамотой Президента Российской Федерации иностранных граждан»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка пра Карстэн. афіцыйная бачына летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне. Архіўная копія
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Беларускія весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю
- Беларускія весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на Алімпійскіх гульнях
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Весьляры і вясьляркі акадэмічнага стылю на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Чэмпіёны сьвету