29 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
29 тра́ўня — 150-ы дзень году (149-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 217 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад быў захоплены войскамі Асманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі
- 1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм
- 1913 — у парыскім тэатры Елісейскіх Палёў адбылася скандальная прэм’ера балету «Вясна сьвятая»
- 1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага літаратара і дзяржаўнага дзеяча
- 1942 — амэрыканскі сьпявак Бінг Кросьбі запісаў сынгл-бэстсэлер White Christmas
- 1953 — першае ўзыходжаньне на Эвэрэст шэрпа Тэнцынга Норгэя і навазэляндца Эдмунда Гілары
- 1990 — Барыса Ельцына абралі Старшынём Вярхоўнага Савету РСФСР
- 1992 — у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1860 — Ісак Альбэніс, гішпанскі кампазытар
- 1874 — Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст ды літаратуразнаўца
- 1880 — Освальд Шпэнглер, нямецкі філёзаф, гісторык і культуроляг
- 1892 — Альфансіна Сторні, арґентынская паэтка
- 1917 — Джон Фіцджэралд Кенэдзі, 35-ы прэзыдэнт ЗША
- 1933 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік
- 1945 — Аляксей Кароль, беларускі журналіст, рэдактар газэты «Новы час»
- 1953 — Аляксандар Абдулаў, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Расеі
- 1977 — Сьвятлана Зелянкоўская, беларуская акторка
- 1981 — Андрэй Аршавін, расейскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расеі
- 1982 — Ана Бэатрыс Барас, бразыльская супэрмадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1259 — Крыстафэр I, кароль Даніі
- 1565 — Мікалай Радзівіл «Чорны», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага
- 1861 — Іяхім Лялевель, польскі гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў
- 1868 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог
- 1875 — Мацей Казімер Валанчэўскі рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік
- 1958 — Хуан Рамон Хімэнэс, гішпанскі пісьменьнік
- 1986 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы
- 2008 — Валянцін Рабцэвіч, беларускі гісторык-нумізмат
- 2011 — Сяргей Багапш, абхаскі палітык, Прэзыдэнт Абхазіі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аргентына — дзень арміі