Victoria's Secret

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Victoria's Secret
Выява лягатыпу
Лістынг на біржы NYSE: VSCO
Заснаваная 1977
Заснавальнікі Рой Рэйманд
Краіна
Разьмяшчэньне ЗША
Ключавыя фігуры Лэсьлі Ўэкснэр
Галіна Fashion
Прадукцыя жаночая ніжняя бялізна
Лік супрацоўнікаў
  • 97 000 чал. (люты 2008)
Матчына кампанія L Brands[d]
Даччыныя кампаніі Pink[d]

Victoria’s Secret (Вікторыя Сакрэт) — амэрыканская кампанія, якая зьяўляецца адной з найвядомых сусьветных кампаніяў па вытворчасьці жаночай бялізны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з крамаў Victoria's Secret

Аднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарду са ступеньню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны, ён разгубіўся ў «тагасьветным» сьвеце жаночага прыладзьдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй разнастайных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй. І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазыцыянаваная як новы тып крамаў жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе эўрапейскую элегантнасьць з прыязным становішчам, у якой нават мужчыны пачуваліся камфортна. Праект Рэйманда з тых часоў вырас шматкроць, зрабіўшы сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажаў ніжняй бялізны ў сьвеце.

Да 1982 году Рэйманд адкрыў шэсьць крам і запусьціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталёгі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасьці, прадаў Victoria’s Secret Лэсьлі Ўэкснэру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн даляраў.

Менавіта Ўэкснэр пасьля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Ўэкснэр убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.

Першае, што зрабіў Ўэкснэр — пазбавіўся ад іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.

Для ўзмацненьня ўспрыманьня брэнда як асабліва эўрапейскага, у каталёгах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лёндане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агаё.

Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазыцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфэра сэксуальнасьці, вытанчанасьці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супэрмаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.

Каб пабудаваць брэнд зь вялікай літары Ўэкснэр наймае Фінкельмана, мелага ступень MBA ад Гарварду, які 14 гадоў прапрацаваў кансультантам у McKinsey & Company.

Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоў, паказы навінак з прыцягненьнем супэрмадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сэзон. Он-лайн паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з гітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажаў у сваіх крамах кампанія плянуе прадаваць найболей папулярныя ў каталёгах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталёгі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.

Анёлы Victoria’s Secret[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Анёлы» Victoria’s Secret — найболей вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывэра, Адрыяна Ліма, Гайдзі Клюм, Рэбэка Ромэйн і Тайра Бэнкс.[1] Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыюм з разнастайнымі крыламі за плечамі, падобнымі на крылы матылёў, анёлаў, птушак, фэяў.

У каманду «анёлаў» 2008 году ўвайшлі Гайдзі Клюм, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Сэліта Ібэнкс, Даўтзэн Крус, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.

У лік найболей вядомых анёлаў калісьці ўваходзілі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Ана Бэатрыс Барас і Тайра Бэнкс.

13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваліся зоркі на галівудзкай «Алеі Славы».[2]

Анёлы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейсныя

Былыя

Very Sexy Fantasy Bra[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Very Sexy Fantasy Bra — гэта ювэлірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра. За 12-гадовую гісторыю паданьня ні адзін камплект ня быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн даляраў.

Fantasy Bra прадстаўлялі:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Advertising Mascots — People — Victoria’s Secret Angels tvacres.com. Retrieved September 22, 2007.
  2. ^ Victoria’s Secret angels on Walk of Fame source: Mainichi Daily News. Retrieved November 14, 2007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]