Савецкі рубель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Савецкі рубель
Краіна Савецкі Саюз
Падзел капейка
Код ISO-4217 SUR
Скарачэньне руб
Сымбаль руб. і крб.
Манэты 1, 2, 3, 5, 10, 15, 20 і 50 капеек, 1, 3, 5 і 10 рублёў
Банкноты 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 200, 500, 1000 рублёў
Цэнтральны банк Дзяржаўны банк СССР
Увядзеньне ва ўжытак 1922
Вывядзеньне з ужытку 1992
Папярэдняя валюта саўзнак
Замененая валютай расейскі рубель
Мынца Банкноты: Дзяржзнак; манэты: Ленінград (1921–1941, 1946–1991)
Абменны курс:
(студзень 1961 году)
90 капеек за даляр
Галерэя выяваў у Вікісховішчы
Банкнота ў адзін савецкі рубель, 1961, авэрс.
Банкнота ў адзін савецкі рубель, 1961, рэвэрс.

Саве́цкі рубе́ль — грашовая адзінка СССР, уведзеная ў 1922 годзе.

Меў розныя назвы на ўсіх мовах рэспублік СССР. Цана азначалася на ўсіх 15 мовах рэспублік. Такая асаблівасьць часткова захавалася і ў Расейскай Фэдэрацыі, напрыклад на татарскай мове рубель будзе сум.

Назва савецкае валюты на дзяржаўных мовах 15 савецкіх рэспублікаў:

Азэрбайджанская мова manat
Армянская мова ռուբլի рублю
Беларуская мова рубель
Грузінская мова მანეთი манаты
Казаская мова сом
Кыргыская мова сом
Латыская мова rublis
Летувіская мова rublis
Малдоўская мова рублэ
Расейская мова рубль
Таджыцкая мова сўм
Туркмэнская мова манат
Украінская мова карбованець
Узбэцкая мова сўм
Эстонская мова rubla

Сучасныя назвы некаторых валют краінаў Цэнтральнае Азіі (напрыклад, Узбэкістану) — гэта проста мясцовыя назвы былога савецкага рублю. Таксама фактычна рэінкарнацыяй савецкага рублю ёсьць беларускі рубель.

Дэнамінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1961 году дэнамінацыю савецкага рубля спалучылі з дэвальвацыяй. Рублі ўзору 1947 году мянялі на новыя з разьліку 10 да 1. Пры гэтым абменны курс да даляра ЗША з 4 рублёў стаў 90 капеек замест 40 капеек. То-бок зьняцэньваньне склала 125 %[1].

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вікторыя Целяшук. Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964 // Зьвязда : газэта. — 29 красавіка 2017. — № 81 (28445). — С. 7. — ISSN 1990-763x.