Алена Зубрылава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алена Зубрылава
Олена Миколаївна Зубрилова
Olena Zubrilova 2006.jpg
Алена Зубрылава на Алімпійскіх гульнях у Турыне
Род дзейнасьці біятляністка
Дата нараджэньня 25 лютага 1973(1973-02-25) (46 гадоў)
Месца нараджэньня г. Шостка Сумскай вобласьці
Занятак біятляністка
Узнагароды
Order of Merit (Ukraine), 3rd class Order of Merit (Ukraine), 2nd class

Алена Зубрылава (па-ўкраінску: Олена Миколаївна Зубрилова; нарадзілася 25 лютага 1973) — беларуская біятляністка ўкраінскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў г. Шостка Сумскай вобласьці. З 2002 году зьмяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.

Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохкратная чэмпіёнка і чатырохкратная ўладальніца срэбных мэдаляў сусьветных форумаў. Найлепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафэце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і Кубку сьвету. На канец сэзону 2005 году Алена Зубрылава мела дваццаць перамогаў у этапах Кубку сьвету.

Замужам, мае дачку Таню.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алена Зубрылавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў