Джордж Гарысан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Гарысан
па-ангельску: George Harrison
George Harrison 1974 (cropped).jpg
Джордж Гарысан у 1974 годзе
Дата нараджэньня 25 лютага 1943
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 лістапада 2001
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца вучобы
Прафэсія гітарыст, сьпявак, кампазытар
Гады дзейнасьці 1957—2001
Псэўданімы Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[3], Jorge Arias[4] і Magpie
Жанры рок
Інструмэнты гітара, сітар, укулеле, мандаліна, бас, клявішы
Псэўданімы Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[3], Jorge Arias[4] і Magpie
Гурты The Beatles, Traveling Wilburys, The Plastic Ono Band
Лэйблы Parlophone, Capitol, Apple, Vee-Jay, EMI, Dark Horse Records
Бацька Гаральд Гаргрыўз Гарысан[d][5]
Маці Louise Anne Harrison[d][5]
Дзеці Дгані Гарысан[d][2]
Узнагароды
Сайт georgeharrison.com
Подпіс Выява аўтографу

Джордж Га́рысан (па-ангельску: George Harrison; 25 лютага 1943, Лівэрпул — 29 лістапада 2001, Лос-Анджэлес) — ангельскі рок-музыка і рок-кампазытар. Удзельнік рок-гурту The Beatles, пасьля распаду якога распачаў сольную кар’еру і працу ў гурце Traveling Wilburys. Ад прыканца 70-х да пачатку 90-х актыўна працаваў як кінапрадусар — заснаваў фірму HandMade Films.

Маладосьць і The Beatles[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладыя гады (1943—1959)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Люізы і Харальда Харысан[6]. Быў малодшым, чацьвёртым дзіцем у сям’і. У Джорджа была адна сястра, Люіза, якая нарадзілася 16 жнівеня 1931, і двое братоў, Хары, які нарадзіўся ў 1934 годзе, і Піцер, які нарадзіўся 20 ліпеня 1940. Бацька яго маці, Джон Фрэнч, быў родам з графства Ўэксфард ў Ірляндыі. Ён эміграваў у Лівэрпуль і ажаніўся на мясцовай дзяўчыне[7]. [19] Бацька Джорджа, Харальд, спачатку працаваў мараком, але пазьней, каб быць бліжэй да сям’і, зьмяніў прафэсію і стаў кіроўцам аўтобуса. Маці Харысана працавала прадаўшчыцай у краме.

Ад самага нараджэньня Джорджа і да 1950 году сям’я Харысанаў пражывала па адрасе 12 Arnold Grove, у лівэрпульскім раёне Ўэйвертры. Гэта быў маленькі двухпавярховы дом радавай забудовы. Для ацяпленьня памяшканьня ў зімовы час выкарыстоўвалася печ на каменным вугле, а туалет знаходзіўся на двары, побач з куратнікам. У 1950 годзе з-за падвышэньня арэнднай платы сям’я Харысана пераехала ў іншы раён гораду па адрасе 25 Upton Green.

Напачатку Джордж вучыўся ў пачатковай школе Доўдэйл, якая месьцілася каля Penny Lane. Двума клясамі старэй у той жа школе вучыўся Джон Ленан. Пасьля Джордж паступіў у сярэднюю школу для хлопчыкаў «Ліверпульскі інстытут», першую школу ў Ліверпулі[8], дзе і навучаўся ў пэрыяд з 1954 па 1959 год. Ён вылучаўся сярод аднагодкаў, але ня здольнасьцямі і стараньнем, а тым, што насіў модныя порткі-дудачкі, месяцамі не стрыгся і сварыўся з настаўнікам. Джордж любіў сядзець на апошняй парце і падчас урокаў рабіць замалёўкі гітар ў сваіх школьных сшытках. Ён згадваў: «Я захапляўся гітарамі. Калі я пачуў аб хлопцы ў школе, які набыў акустычную гітару за 3,10 фунта стэрлінгаў, я папрасіў гэтую суму ў маёй маці і купіў сабе сапраўды такі ж інструмент. Для нас у той час гэта былі вялікія грошы».

Джордж даволі хутка навучыўся ня толькі браць акорды, але і выконваць мудрагелістыя пасажы. Харысан пазьней казаў, што найбольш на яго паўплывалі Карл Перкінс[9], Бо Дзідлі[10], Чак Бэры і The Everly Brothers. Дзякуючы гітары ў Джорджа завязаліся спачатку прыяцельскія, а затым і па-сапраўднаму сяброўскія адносіны з Полам Макартні, які вучыўся ў адной зь ім школе.

Сольная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1997 году з Гарысана была выяўлена злаякасная пухліна. Пад час апэрацыі яму выдалілі частку лёгкага і пухліну гартані.

У 1999 году Гарысан быў паранены ў плячо нажом няўраўнаважаным прыхільнікам.

У 2001 годзе ў яго выявілі ракавую пухіну мазгоў. Апэрацыю рабіць было позна і немагчыма. Былі праведзеныя курсы хіміятэрапіі ў Швайцарыі. Пасьля вярнуўся ў ЗША працягваць лячэньне. Аднак гэта не дапамагло.

Ведаючы, што ў яго застаюцца лічаныя дні, Гарысан памірыўся са сваёю старэйшаю сястрою Люізаю, зь якой не размаўляў больш за 10 гадоў. 12 лістапада, за 17 дзён да сьмерці да яго ў нью-ёрскую больніцу наведаліся Рынга Стар і Пол Макартні. Яны добра бавілі некалькі гадзін жартуючы і сьмяючыся.

Пасьля Гарысан паляцеў у Лос-Анджэлес, бо хацеў правесьці апошнія дні ў доме свайго сябра Пола Макартні на Бэвэрлі-Хілз. Апошнія гадзіны правёў у коле сваіх блізкіх, якія сьпявалі мантру «Харэ Крышна». Памёр Гарысан 29 лістапада 2001 году ў 13:30 (гэта 21:30 у Вялікабрытаніі й 23:30 у Менску). Праз 9 гадзінаў сваякі і знаёмыя Гарысана правялі індуісцкі абрад і перавезьлі нябожчыка да крэматорыю. Прах быў разьвеяны 4 сьнежня над Гангам.

30 лістапада ў Лівэрпулі быў прыспушчаны брытанскі сьцяг, а каля Букінгэмскага палацу ў Лёндане гвардзейскі аркестар упершыню граў музыку The Beatles.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Альбом Фірма Заўвагі Найвышэйшая пазыцыя ў чартах Сэртыфікацыя
ЗША
[11]
Вялікабрытанія
[12]
Нарвэгія
[13]
Японія
[14]
Аўстрыя
[15]
Швэцыя
[16]
ЗША
[17]
Вялікабрытанія
[18]
1968 Wonderwall Music Apple/EMI Гукавая дарожка 49 - - - - -
1969 Electronic Sound Zapple/EMI 191 - - - - -
1970 All Things Must Pass Apple/EMI Патройны 1 1 1 4 - - 6-разова плятынавы
1971 The Concert for Bangla Desh Apple/EMI (U.S.)
Epic/Sony Music (UK)
Канцэртны 2 1 1 2 - - Залаты
1973 Living in the Material World Apple/EMI 1 2 4 9 - - Залаты
1974 Dark Horse Apple/EMI 4 - 7 18 10 - Залаты Срэбраны[19]
1975 Extra Texture (Read All About It) Apple/EMI 8 16 8 9 - - Залаты
1976 Thirty Three & 1/3 Dark Horse 11 35 17 23 - - Залаты Срэбраны[20]
1976 The Best of George Harrison Parlophone/EMI Зборнік 31 100 - 51 - - Залаты
1979 George Harrison Dark Horse 14 39 21 38 - - Залаты
1981 Somewhere in England Dark Horse 11 13 2 31 15 13
1982 Gone Troppo Dark Horse 108 - 31 - - -
1987 Cloud Nine Dark Horse 8 10 8 28 26 5 Плятынавы Залаты[21]
1992 Live in Japan Dark Horse/Warner Bros Канцэртны 126 - - 15 - -
2002 Brainwashed Dark Horse Пасьмяротны 18 29 9 21 62 18 Залаты Залаты[22]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы з The Traveling Wilburys[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1988 «Handle With Care»
  • 1989 «End of the Line»
  • 1990 «Nobody’s Child»
  • 1990 «She’s My Baby»
  • 1990 «Wilbury Twist»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #118701738 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  3. ^ а б George Harrison // Discogs (анг.) — 2000.
  4. ^ а б Morelia International Film Festival — 2003.
  5. ^ а б geni.com (мн.) — 2006.
  6. ^ McClintock, Pamela Scorsese is 'Living in the Material World(недаступная спасылка)'. The Variety (May 15, 2010).
  7. ^ h Beatles Ireland - George Harrison Irish Heritage Beatles Ireland.
  8. ^ The Liverpool Institute for Performing Arts
  9. ^ Carl Perkins www.rockhall.com
  10. ^ Hall of Fame, Bo Diddle www.rockhall.com
  11. ^ George Harrison Chart History on the Billboard Albums allmusic.com Праверана 2008-06-19 г.
  12. ^ George Harrison Chart Trajectories on the UK Albums Праверана 2008-01-24 г.
  13. ^ norwegiancharts.com George Harrison discography Праверана 2008-06-12 г.
  14. ^ George Harrison Chart Trajectories on the Oricon Albums Праверана 2008-01-24 г.
  15. ^ Discographie George Harrison - austriancharts.at Праверана 2008-06-12 г.
  16. ^ swedishcharts.com - Discography George Праверана 2008-06-12 г.
  17. ^ RIAA Gold and Platinum Search for albums by George Harrison Праверана 2008-06-16 г.
  18. ^ BPI certified awards were introduced in April 1973.
  19. ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - DARK HORSE Праверана 2008-06-16 г.
  20. ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - THIRTY THREE AND A THIRD Праверана 2008-06-16 г.
  21. ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - CLOUD NINE Праверана 2008-06-16 г.
  22. ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - BRAINWASHED Праверана 2008-06-16 г.