Хосьні Мубарак
| Хосьні Мубарак | |
| па-арабску: حُسني مُبارك | |
| 4-ы Прэзыдэнт Эгіпту | |
|---|---|
| 14 кастрычніка 1981 — 11 лютага 2011 | |
| Папярэднік | Анвар Садат |
| Наступнік | Махамад Хусэйн Тантаві (в. а.) |
| 49-ы прэм’ер-міністар Эгіпту | |
| 7 кастрычніка 1981 — 2 студзеня 1982 | |
| Папярэднік | Анвар Садат |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 траўня 1928 Кафра эль-Мусайлаха, Эгіпет |
| Памёр | 25 лютага 2020 |
| Партыя | Нацыянал-дэмакратычная партыя Эгіпту |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Сюзана Мубарак |
| Дзеці | сыны: Алаа і Гамаль |
| Бацька | ас-Саід Ібрахім Мубарак |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Хосьні Мубарак (4 траўня 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020) — эгіпецкі вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзяяч, чацьвёрты прэзыдэнт Эгіпту ў 1981—2011.
Нарадзіўся ў малой вёсцы ў дэльце Нілу. У 1949—1974 служыў у войску. Даслужыўся да камандуючага вайскова-паветранымі сіламі і намесьніка міністра абароны краіны. У 1959—1960 і 1964—1965 навучаўся ў СССР, у Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве.
У 1975 тагачасны прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат прызначыў Мубарака віцэ-прэзыдэнтам краіны. Пасьля забойства ісламістамі Садата падчас вайсковага параду 6 кастрычніка 1981 Мубарак пераняў пасаду прэзыдэнта і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча.
Пераабіраўся большасьцю галасоў на рэфэрэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаваньне праходзіла без альтэрнатыўных кандыдатаў. Неабходнасьць рэфэрэндумаў абгрунтоўвалася захаваньнем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэньнем ісламскай праблемы.
26 верасьня 1999 у Эгіпце адбыўся чарговы рэфэрэндум аб падаўжэньні на шэсьць гадоў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Мубарака, па выніках якога ён захаваў пасаду прэзыдэнта, атрымаўшы падтрымку ў 93,79% галасоў.
У 2005 годзе былі прынятыя папраўкі да Канстытуцыі, дзякуючы якім партыі атрымалі права вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Першыя выбары па новай сыстэме прайшлі 7 верасьня 2005 году. Мубарак атрымаў перамогу. Законнасьць гэтых выбараў ставіцца пад сумнеў, паколькі было зафіксавана мноства парушэньняў[2].
29 студзеня 2011, празь пяць дзён пасьля пачатку вулічных пратэстаў супраць свайго кіраўніцтва, Мубарак прызначыў віцэ-прэзыдэнтам Амара Сулеймана, які да таго часу быў шэфам эгіпецкай спэцслужбы.
10 лютага 2011 году, нягледзячы на чаканьні, Мубарак адмовіўся сыходзіць з пасады прэзыдэнта, абвясьціўшы, што ня будзе балатавацца на наступных выбарах[3].
11 лютага 2011 году пад ціскам шматтысячных пратэстоўцаў адмовіўся ад сваёй пасады[4].
15 красавіка 2015 году зьявілася інфармацыя пра сьмерць Мубарака[5], дастаўленага ў каірскі вайсковы шпіталь «Аль Маадзі», якая была пазьней абвергнутая лекарамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ L’ancien président égyptien Hosni Moubarak est mort (фр.) / J. Fenoglio, M. Lannelongue — Paris: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2020. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ «Mubarak opponents take to streets, allege rigging». LivePunjab. 2005-09-12
- ↑ Мубарак адмовіўся сысці неадкладна, хоча дасядзець да выбараў. «Наша Ніва»
- ↑ Мубарак сышоў. Жывая відэатрансьляцыя, Радыё Свабода 11.02.2011
- ↑ СМІ: Экс-прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак памёр
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хосьні Мубарак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

