Язэп Пітушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Язэп Пітушка (1913, Браслаўшчына25 лютага 1984, Таронта, Канада) — беларускі грамадзкі дзеяч, сябра Беларускай Сялянска–Работніцкай Грамады, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, ганаровы палкоўнік БКА.

Сябра Беларускай Сялянска–Работніцкай Грамады (1925-1927). Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 арыштаваны і высланы ў Сыбір.

Трапіў у армію генэрала Андэрса, паранены пад час штурму Монтэ-Касына.

Па заканчэньню Другой сусьветнай вайны зьехаў у Канаду.

У Канадзе напачатку мусіў два гады адпрацаваць па кантракце на вёсцы. Пасьля 25 гадоў працаваў кіроўцам аўта.

Адзін з заснавальнікаў у 1948 Згуртаваньня Беларусаў Канады. З-за палітычных разыходжаньняў пакінуў арганізацыю ды заснаваў з аднадумцамі Беларускае Нацыянальнае Аб'яднаньне, быў яго старшынёю. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР на Канаду.

11 лютага 1950 ажаніўся з Элеанорай Сташкевіч, зь якой меў сыня Язэпа.