21 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
21 лю́тага — 52-і дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 314 дзён (313 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1543 — імпэратар Этыёпіі Гэлаўдэўас пры падтрымцы Партугаліі разьбіў адальскага імама Ахмэда Граня
- 1574 — адбылася каранацыя польскага караля Генрыка Валезы
- 1613 — Земскі сабор абраў царом Міхала Раманава
- 1634 — падпісана акт аб ганаровай капітуляцыі Смаленску перад польным гетманам ВКЛ Крыштофам Радзівілам
- 1848 — Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс апублікавалі «Маніфэст камуністычнай партыі»
- 1854 — пастаноўка ў Менску трупай Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча першай беларускай опэры «Сялянка» («Ідылія»)
- 1958 — на гербе БССР надпіс «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» замянілі на «Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!»
- 1878 — у Нью-Гэйвэн (ЗША) выдадзеная першая тэлефонная кніга
- 1916 — распачалася Бітва пад Вэрдэнам, найбуйнейшая вайсковая апэрацыя пад час Першай сусьветнай вайны
- 1918:
- беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам кайзэраўскай Нямеччыны
- прынятая Першая Ўстаўная грамата БНР
- 1919 — у Вільні скончыўся І Зьезд Саветаў Літвы, на якім абвесьцілі пра стварэньне адзінай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі
- 1921 — прынятая канстытуцыя Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якая стала першай канстытуцыяй у гісторыі краіны
- 1952 — у Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданьне бэнгальскай мове статусу дзяржаўнае
- 1972 — савецкая аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Луна-20» ажыцьцявіла мяккую пасадку на Месяцы
- 1981 — у мюнхэнскім будынку радыёстанцыі Радыё Свабода адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі Румыніі
- 1986 — заснаваныя заказьнікі Ружанская пушча і Мазырскія яры
- 1992 — Рада Бясьпекі ААН накіравала міратворчыя сілы ў Югаславію
- 1994 — Зацьверджана Беларуска-латвійская граніца
- 1995 — амэрыканец Стыў Фосэт першым у гісторыі сам-адзін перасёк Ціхі акіян на аэрастаце
- 2012:
- старшыня аддзела Віндоўз ў Майкрасофт Стывэн Сінофскі заявіў, што ў Віндоўз 8 будзе падтрымка беларускай мовы
- гурт Pussy Riot паспрабаваў выступіць на амбоне і салеі храма Хрыста Збаўцы ў Маскве
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1728 — Пётар III, расейскі імпэратар
- 1791 — Карл Чэрні, аўстрыйскі піяніст і кампазытар
- 1815 — Тама Куцюр, францускі мастак.
- 1820 — Апалён Кажанёўскі, польскі паэт, перакладчык, драматург
- 1835 — Міхаіл Мікешын, расейскі скульптар, мастак, жывапісец, рысавальшчык, ілюстратар беларускага паходжаньня
- 1846 — Сватаплук Чэх, чэскі пісьменьнік, паэт
- 1875 — Жанна Люіза Кальман, француская жанчына з найдаўжэйшаю пацьверджанаю працягласьцю жыцьця ў гісторыі чалавецтва
- 1893 — Андрэс Сэговія, гішпанскі гітарыст-віртуоз
- 1894 — Лётар Фройтэль, нямецкі военачальнік у Другой сусьветнай вайне
- 1896 — Васіль Глаголеў, савецкі военачальнік, генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу
- 1903 — Анаіс Нін, амэрыканская і француская пісьменьніца
- 1904 — Аляксей Касыгін, савецкі дзяржаўны дзяяч, старшыня Рады Міністраў СССР (1964—1980)
- 1917 — Віктор Марэйнэн, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч
- 1921 — Здэнэк Мілер, чэскі рэжысэр-мультыплікатар, аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра Кратка́
- 1933 — Ніна Сымон, амэрыканская сьпявачка
- 1942 — Вера Алентава, савецкая, расейская акторка
- 1947 — Вячаслаў Кузьняцоў, беларускі палітык і дыплямат
- 1953 — Сяргей Гурулёў, беларускі вайсковец, генэрал-лейтэнат, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў
- 1954 — Аляксандар Уліцёнак, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст, рэдактар, заснавальнік і выдавец газэты «Свободные новости плюс»
- 1955 — Мікалай Нікалаеў, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук
- 1957 — Мікалай Растаргуеў, расейскі сьпявак
- 1962 — Чак Паланік, амэрыканскі пісьменьнік
- 1966 — Юры Бохан, беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук
- 1968 — Артурас Зуокас, летувіскі журналіст, палітык, прадпрымальнік, мэр Вільні
- 1980 — Джыгме Кхесар Намг’ял Вангчук, пяты кароль Бутана
- 1985 — Георгіёс Самарас, грэцкі футбаліст
- 1987 — Карляс Кармона, чылійскі футбаліст
- 1992 — Філ Джонз, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1513 — Юліюс II, папа рымскі
- 1677 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф
- 1730 — Бэнэдыкт XIII, папа рымскі
- 1863 — Генрык Марконі, італьянскі і польскі архітэктар
- 1888 — Ёзэф Міласлаў Гурбан, першы старшыня Славацкай народнай рады, славацкі пісьменьнік, журналіст, палітык, эвангельскі пастар і выбітная постаць славацкага паўстаньня 1848—1849 гг
- 1879 — Пэтэр Філіп ван Басэ, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1881 — Язэп Ходзька, геадэзіст, географ
- 1934 — Аўгуста Сандына, нікараґуанскі палітычны дзяяч
- 1939 — Вячаслаў Адамовіч (старэйшы), беларускі палітычны й вайсковы дзяяч, выдавец
- 1967 — Юры Тарыч, беларускі і савецкі кінарэжысэр і сцэнарыст
- 1974 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар
- 1984 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- 2010 — Базыль Белаказовіч, польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар
- 2018 — Аляксандар Шымкавяк, беларускі баскетбольны трэнэр
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародны дзень роднай мовы
- Беларусь: Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы [1]