Перайсьці да зьместу

Карляс Кармона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Кармона
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1987(1987-02-21)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Какімба Ўніда[d] 92 (7)
2008 O’Гігінз[d] 17 (3)
2008—2010 Рэджына[d] 67 (0)
2010—2017 Аталянта 155 (5)
2017 Атланта Юнайтэд[d] 32 (2)
2018—2021 Колё-Колё 43 (0)
2021 Какімба Ўніда[d] 25 (0)
Зборныя
2005—2007 Чылі (да 20)[d] 20 (1)
2008—2017 Чылі 51 (1)

Ка́рляс Эмі́ліё Кармо́на Тэ́льлё (па-гішпанску: Carlos Emilio Carmona Tello; нар. 21 лютага 1987 году, Какімба, Чылі) — былы чылійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Чылі.

Кар’еру пачаў у клюбе «Какімба Ўніда», аднак ужо праз два гады перайшоў у склад клюбу «О’Гігінз», дзе затрымаўся толькі на сэзон. 1 чэрвеня 2008 году перайшоў у табар клюбу італьянскай Сэрыі А «Рэджына». Дэют прыпаў на матч 14 верасьня супраць «Тарына» (1:1), дзе Карляс адгуляў усе 90 хвілінаў. Пасьля таго як «Рэджына» страціла сваё месца ў элітным дывізіёне Карляс перайшоў у склад «Аталянты».

У чэрвені 2008 году Кармона быў упершыню выкліканы Марсэлё Б’ельсам у склад нацыянальнай зборнай Чылі, дэбютаваўшы 14 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Балівіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.

«Колё-Колё»:

  1. Carlos Carmona // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. CARLOS EMILIO CARMONA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Carlos Emilio Carmona Tello // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]