Юры Бохан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бохан (неадназначнасьць).

Ю́ры Мікала́евіч Бо́хан (21 лютага 1966, Менск — 13 красавіка 2017) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (2003).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990). З 1990 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1993 працаваў у аддзеле гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзьдзяў, з 1997 в.а. загадніка, з 2001 загаднік.

Дасьледаваў пытаньні ўрбаністычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стагодзьдзях, узбраеньня і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагодзьдзях, побыту фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагодзьдзях[1]

У 1991—1992 праводзіў археалягічныя раскопкі ў вёсцы Лоск. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міра, Маладэчна і інш.

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бохан Юрый Мікалаевіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 339

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]