Васіль Глаголеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Васіль Глаголеў
21 лютага 1896(1896-02-21)21 верасьня 1947(1947-09-21)[1] (51 год)
Vasily Glagolev.jpg
Месца нараджэньня Калуга
Месца сьмерці Масква
Васіль Глаголеў у Вікісховішчы

Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў (21 лютага (4 сакавіка) 1896, Калуга, Расейская імпэрыя — 21 верасьня 1947, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 21 лютага 1896 году ў Калузе ў сям’і ўрача.

Падчас першай сусьветнай вайны — шараговец. У Савецкай Арміі з 1918. Скончыў Бакінскія камандныя курсы (1921), курсы ўдасканаленьня камскладу (1926 і 1931) і курсы ўдасканаленьня вышэйшага начскладу пры Вайсковай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (1941). Удзельнік Грамадзянскай вайны на Ўрале і Паўночным Каўказе у 1919—1920. Чалец КПСС з 1925. У міжваенны пэрыяд займаў пасады ад камандзіра эскадрону да камандзіра дывізіі, быў на штабной працы.

У пэрыяд нямецка-савецкай вайны камандзір 42-й кавалярыйскай дывізіі (ліпень 1941 — красавік 1942), затым 73-й (красавік — кастрычнік 1942) і 176-й (кастрычнік — лістапад 1942) стралковых дывізій. З лістападу 1942 па люты 1943 камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпусу, пасьля камандуючы арміямі: 9-й (люты — сакавік 1943), 46-й (сакавік 1943 — травень 1944), 31-й (травень — сьнежань 1944), 9-й гвардзейскай (з лютага 1944 да канца вайны). Прымаў удзел у баёх за Крым (1941), у бітве за Каўказ (1942—43), у Курскай бітве і бітве за Дняпро (1943), у апэрацыях па вызваленьні Правабярэжнай Украіны (1944), у Беларускай (1944), Балатонскай, Венскай і Праскай апэрацыях (1945).

Пасьля вайны працягваў камандаваць арміяй, з красавіка 1946 камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі.

Памёр на вучэньнях 21 верасьня 1947 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За ўмелае кіраўніцтва войскамі, пасьпяховае фарсіраваньне Дняпра і трывалае замацаваньне пляцдарму на ягоным заходнім беразе Васілю Васільевічу Глаголеву 1 лістапада 1943 нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу (медаль «Залатая Зорка» № 1935).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 1-й ступені, ордэнам Кутузава 1-й ступені, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Васіля Васільевіча Глаголева названыя вуліцы ў Маскве і Менску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ^ а б Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.], [30 cilddə] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.