Перайсьці да зьместу

Дзяніс Манастырскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Манастырскі
лац. Dzianis Manastyrski
па-ўкраінску: Дени́с Анато́лійович Монасти́рський
29 жніўня 2019 16 ліпеня 2021
16 ліпеня 2021 18 студзеня 2023
Папярэднік Арсэн Авакаў
Наступнік Ігар Уладзіміравіч Кліменка[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся12 чэрвеня 1980(1980-06-12)
Памёр18 студзеня 2023(2023-01-18) (42 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн «За заслугі» III ступені

Дзяніс Манастырскі (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Монастирський, 12 чэрвеня 1980, Хмяльніцкі, УССР — 18 студзеня 2023, Бравары, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны (2021—2023)[1][2], народны дэпутат[3] (2019—2021) ад партыі Слуга народу, старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях праваабарончай дзейнасьці[4] (2019—2021), сябра РНБА Украіны (з 16 ліпеня 2021)[5], кіраўнік «Динамо» Ўкраіны[6]. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Бравары, пад Кіевам 18 студзеня 2023 году[7][8].

У 2000 годзе працаваў на пасадзе юрыскансультанта ПАА "Хмяльніцкі завод кавальска-прэсавага абсталяваньня «Пригма-прэс» (г. Хмяльніцкі). З 2003 па 2006 год працаваў памочнікам-кансультантам народнага дэпутату Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. З 2005 па 2016 год выкладаў у Хмяльніцкім унівэрсытэце кіраваньня і права, узначальваў аддзел па пытаньнях заканатворчасьці і навуковых экспэртыз.

Рэвалюцыя годнасьці вызначыла неабходнасьць зьмены віду дзейнасьці з тэарэтычнага на практычны — зьвязаны з рэфармаваньнем праваахоўнай сыстэмы дзяржавы. З 2015 году ўдзельнічаў у абраньні кіруючага складу мясцовых пракуратураў (падчас рэструктурызацыі органаў пракуратуры 2015—2016 гг.).

З 2016 году ўдзельнічаў у фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. Быў сакратаром пастаянна актыўнай конкурснай камісіі па фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. З 2016 па 2019 год супрацоўнічаў як экспэрт па пытаньнях рэфармаваньня праваахоўнай і судовай сыстэм з аналітычным цэнтрам «Украінскі інстытут будучыні».

З 2019 па 2021 год — народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях праваахоўнай дзейнасьці.

16 ліпеня 2021 году Вярхоўная Рада Украіны прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны.

  1. Монастирський Денис Анатолійович (укр.). КМУ. Архіўная копія ад 17 ліпеня 2021 г.
  2. Ірина Балачук (16 ліпеня 2021) Монастирський став новим міністром внутрішніх справ (укр.). Українська Правда. Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
  3. Список депутатів від партії «Слуга Народу» (укр.) sluga-narodu.com Архіўная копія ад 8 жніўня 2019 г.
  4. Остаточні зміни: підготовча група визначила склад усіх комітетів Ради (укр.). Укрінформ (28 жніўня 2019). Архіўная копія ад 6 верасьня 2019 г.
  5. Указ Президента України №-298/2021 від 16.7.2021 Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
  6. Голова ФСТ «Динамо» України (укр.) Праверана 17 лістапада 2022 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2022 г.
  7. У катастрофе верталёта пад Кіевам загінула кіраўніцтва МУС Украіны. Радыё Свабода (18 студзеня 2023).
  8. У Броварах загинуло керівництво МВС: міністр Денис Монастирський, його заступник і державний секретар (укр.) Праверана 18 студзеня 2023 г.