Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Бэнэдыкт Камбэрбэтч | |
Бэнэдыкт Камбэрбэтч на Лёнданскай прэм’еры фільма «Tinker Tailor Soldier Spy» | |
Імя пры нараджэньні | Benedict Timothy Carlton Cumberbatch |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | фільм[2], тэлевізія[2], тэатар[2], радыё[2] і радыёвяшчаньне[d][2] |
Гады дзейнасьці | 2000 — цяпер. час |
Бацька | Цімаці Карлтан[d][3] |
Маці | Ванда Вентхам[d][3] |
Дзеці | Christopher Cumberbatch[d] |
Узнагароды | Laurence Olivier Award for Best Actor[d] (2012) прэмія Лоўрэнса Аліўе[d] British Academy Television Award for Best Actor[d] (2019) Satellite Award for Best Actor – Miniseries or Television Film[d] (2012) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2014) Q110849521? (2022)
|
IMDb | ID nm1212722 |
Подпіс | |
Бэнэды́кт Камбэрбэ́тч (па-ангельску: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лёндан) — ангельскі актор тэатру, кіно і тэлебачаньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камбэрбэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 году ў лякарні Каралевы Шарлоты ў Гамэрсьміце, Лёндан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акторы Тыматы Карлтан і Ванда Вэнтэм).
Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасэксе і вучыў мастацтва ў школе Хэроў. Там ён быў членам клюбу драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэксьпіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спэктаклі «Сон у Іванаву ноч»). Настаўнік драмы Камбэрбэтча назваў яго «лепшым школьнікам-актор», зь якім ён калі-небудзь працаваў. Камбэрбэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэроў. Пасьля школы ён на працягу году выкладаў ангельскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбэрбэтч вучыўся ў Манчэстэрскім унівэрсытэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасьля заканчэньня ён працягнуў сваё навучаньне ў якасьці актора ў Лёнданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1999 годзе Камбэрбэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, зь якой пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Яны палюбоўна рассталіся пасьля 12 гадоў разам. Пасьля Пуле ў Камбэрбэтча былі адносіны зь лёнданскім дызайнэрам Аннай Джэймс, але празь некалькі месяцаў яны рассталіся. У сьнежні 2013 году вокладка брытанскага часопіса GQ пацьвердзіла, што Камбэрбэтч яшчэ адзін.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2001 году Камбэрбэтч граў галоўныя ролі ў клясічных п’есах ў Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за лепшую ролю другога пляна (Тэсман ў «Гедзе Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 году і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вэст-Эндзе 19 траўня 2005 году.
Тэлебачаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе Камбэрбэтч сыграў Шэрлака Голмза ў тэлесэрыяле BBC «Шэрлак».
Кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шпіён, выйдзі вон
- 2014 — Гульня ў імітацыю (анг. The imitation game)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Who trained at LAMDA? — Лёнданская акадэмія музычнага і драматычнага мастацтва.
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Lundy D. R. Benedict Timothy Carlton Cumberbatch // The Peerage (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Неафіцыйны сайт (анг.)
- Бэнэдыкт Камбэрбэтч (анг.) на сайце IMDb