Івана Бакера
Івана Бакера | |
| Ivana Baquero Macias | |
| Імя пры нараджэньні | Ivana Baquero |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 11 чэрвеня 1994 (31 год) |
| Месца нараджэньня | Барсэлёна, Гішпанія |
| Грамадзянства | Гішпанія |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кінаакторка |
| Гады дзейнасьці | ад 2004 |
| Узнагароды | прэмія «Сатурн» (2007) |
| IMDb | 1419440 |
| Сайт | ivanabaquero.com (анг.) |
Іва́на Баке́ра Масіяс (па-гішпанску: Ivana Baquero Macias) (11 чэрвеня 1994, Барсэлёна) — гішпанская кінаакторка. Выканала галоўную ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна» (2006). За гэтую ролю Івана артымала пяць кінапрэмій, у тым ліку гішпанскую «Гоя» і прэмію «Сатурн» як найлепшай маладой акторцы. Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно да сваёй ролі ў «Лябірынце Фаўна». Самая вялікая роля была ў фільме «Хрупкасьць» (2005), дзе яна зьнялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам. Яна была выбраная з прыкладна 1000 дзяцей, якія праходзілі кастынг на ролю ў фільме «Лябірынт Фаўна». Дэль Тора сказаў, што калі ён убачыў яе кучаравыя валасы, ён зразумеў, што яна выдатна падыходзіць на гэтую ролю. Паводле першапачатковага сцэнару Афэліі павінна было быыь 8 гадоў, але сцэнар быў спэцыяльна перапісаны для Бакера, якой у той момант было 11 гадоў. У наступным фільме Бакера «Жонка анархіста» (анг. The Anarchist’s Wife, 2008) дзеяньне зноў адбываецца ў часы Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Яна грае другарадную ролю Паломы, дзяўчынкі ва ўзросьце 15 гадоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Івана Бакера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Івана Бакера (анг.) на сайце IMDb
| Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |