Г’ю Лоры
Г’ю Лоры | |
Hugh Laurie | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 11 чэрвеня 1959 (63 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Оксфард, Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, пісьменьнік, музыка |
Гады дзейнасьці | 1982 — цяпер |
Жанры | блюз і поп[1] |
Бацька | Рэн Лоры[d][2] |
Маці | Patricia Laidlaw[d][2] |
Дзеці | Charles Archibald Laurie[d][2], William Albert Laurie[d][2] і Rebecca Augusta Laurie[d][2] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0491402 |
Сайт | hughlaurieblues.com(анг.) |
Джэймз Г’ю Кэлам Лоры (па-ангельску: James Hugh Calum Laurie; нарадзіўся 11 чэрвеня 1959 году, Оксфард, Вялікабрытанія) — ангельскі актор, комік, пісьменьнік, музыка й рэжысэр. Ён упершыню стаў вядомы як адзін зь вядучых шоў Фрая й Лоры, разам са сваім сябрам Стывэнам Фраем, зь якім ён далучыўся да акторскага складу ў сэрыялах «Чорная гадзюка» й «Джыўз і Ўустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 году. З 2004 году Г’ю гуляе ў сэрыяле Доктар Гаўс ролю доктара Грэгары Гаўза, за якую атрымаў два «Залатыя Глёбусы», дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў ЗША й некалькі намінацыяў на прэмію «Эмі».
Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцьці» (1995), дыснэеўскім «101 далматынец» (1996), «Злодзеі» (1997), «Палёт Фэнікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмы «Ст’юарт Літл».
На жнівень 2010 году Г’ю Лоры — самы высокааплатны актор драматычнага сэрыялу на амэрыканскім тэлебачаньні[3]. Ён трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 году сусьветных рэкордаў як самы высокааплатны актор тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч даляраў ЗША[4] за адзін эпізод сэрыялу, і як самы папулярны чалавек на тэлебачаньні[5][6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Montreux Jazz Festival Database
- ^ а б в г д Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post
- ^ «Hugh Laurie Rocks the House»(недаступная спасылка). BBS news.com
- ^ «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com
- ^ «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Афіцэры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесэрыяле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну на тэлевізіі
- Нарадзіліся ў Оксфардзе
- Брытанскія акторы
- Акторы ЗША
- Брытанскія музыкі
- Брытанскія рэжысэры
- Брытанскія прадусары
- Брытанскія сцэнарысты
- Брытанскія літаратары
- Сьпевакі Вялікабрытаніі
- Рэкардсмэны Кнігі рэкордаў Гінэса
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Satellite Award»