Крыстоф Лемэтр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыстоф Лемэтр

Крыстоф Лемэтр (па-француску: Christophe Lemaitre; нарадзіўся 11 чэрвеня 1990 году, Ансі, Францыя) — францускі бягун-спрынтар, трохразовы чэмпіён Эўропы 2010 году на дыстанцыях 100 і 200 мэтраў, а таксама ў эстафэце 4×100 мэтраў, чэмпіён сьвету сярод юніёраў 2008 году на дыстанцыі 200 мэтраў, шматразовы чэмпіён Францыі. Першы сьветласкуры спрынтар, які прабег 100 мэтраў хутчэй за 10 сэкундаў. Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў.

У 2009 годзе Эўрапейская атлетычная асацыяцыя (EAA) прызнала Лемэтра «ўзыходзячай зоркай году» ў Эўропе[1]. У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам году ў Эўропе, стаўшы першым французам, які дамогся гэтай узнагароды. Лемэтр апярэдзіў па выніках галасаваньня нарвэскага дзідакідальніка Андрэаса Таркільдсэна[2]. Таксама ў 2010 годзе найбуйнейшая француская спартовая газэта L'Équipe прызнала Крыстофа найлепшым спартсмэнам году ў Францыі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крыстоф Лемэтрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў