Ян Фрыдэрык Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EugeneZelenko (гутаркі | унёсак) у 17:29, 28 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст.
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1680
Памёр 6 ліпеня 1751
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Уладзіслаў Сапега[1]
Францішка з Копцяў[d][1]
Дзейнасьць гісторык

Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, вёска Дабрацічы Берасьцейскага павету — 6 ліпеня 1751, вёска Лысаводы Падольскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (17111712) і троцкі (17161735), канцлер вялікі літоўскі1735).

Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, трымаў Берасьцейскае1697) і Прапойскае1739) староствы.

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Ўладзіслава.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Берасьці, працягваў адукацыю ў Любліне і Варшаве. У 1697 атрымаў пасаду старосты берасьцейскага. У 17001702 падарожнічаў за мяжой, наведаў Прусію, Саксонію, Аўстрыю, Францыю, Галяндыю і Ангельшчыну[2].

Я. Ф. Сапега ў маладосьці

У Паўночную вайну (17001721) спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфэдэрацыі, у 1706 перайшоў у лягер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэфэрэндара вялікага літоўскага (17061709). У 1717 актыўна выступаў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Рэчы Паспалітай[2].

Канстанцыя з Радзівілаў

Далучыўся да Тарнагродзкай канфэдэрацыі супраціўнікаў караля. Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

На соймах выступаў супраць умяшаньня Расеі ў нутраныя справы Рэчы Паспалітай праз падтрымку праваслаўных і за захаваньне Рэччу Паспалітай нэўтралітэту на міжнароднай арэне[2].

Клапаціўся пра пасады для магнацкіх родаў Радзівілаў (зь якімі яго зьвязвала жонка Канстанцыя з Радзівілаў) і Сапегаў. Не пакінуў нашчадкаў.

Спадчына

Значную частку жыцьця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая станам на 1744 складалася з 3500 пазыцыяў.

Напісаў гісторыю абраза Панны Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гістарычна-генэалягічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш. У Коданскім касьцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[3].

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 99. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б в Андрэй Мацук. Сапега Ян Фрыдэрык // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 545.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ян Фрыдэрык Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў