Ялянка
| Ялянка польск. Jelonka | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°36′24″ пн. ш. 23°23′18″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 62 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Нумарны знак | BHA |
| Ялянка на мапе Польшчы Ялянка | |
Яля́нка (па-польску: Jelonka, па-падляску: Jelanka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Некаторая частлка жыхароў Ялянкі гэта баптысты і пяцідзясятнікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ялянка ўпершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1586 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. У міжваенны пэрыяд Ялянка прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 64 жыхары (26 каталікоў, 37 праваслаўных ды 1 лютэранін; 27 жыхароў было запісаных палякамі, 34 беларусамі ды 3 украінцамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ялянка была далучаня да гміны Дубічы Царкоўныя. У 1993 годзе на мясцовых могілках была пабудаваная мураваная царква сьв. Яна Багаслова. 9 ліпеня 2004 году над Ялянкай прайшло тарнада, якое зьнішчыла і пашкодзіла 92 пабудовы[4].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Єлянка (пол.) Про Підляшшя. Мапи. Над Бугом і Нарвою. Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Chwile grozy (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.
| ||||||||||
| ||||||||||||||||