Перайсьці да зьместу

Круглае (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круглае
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Kruhłe
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Дубічы Царкоўныя
Часавы пас
Каардынаты 52°36′37″ пн. ш. 23°32′54″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Нумарны знак BHA
Круглае на мапе Польшчы
Круглае
Круглае
Круглае

Кру́глае (па-польску: Krągłe, па-падляску: Kruhłe[1]) — прысёлак вёскі Вілюкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Прысёлак знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.

Жыхары Круглага — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).

Упершыню назва Круглае зьявілася ў запісах 1639 году, але не вядома ці адносілася яна да населянага пункту, ці толькі да пушчанскага ўрочышча[1]. У міжваенны час Круглае знаходзілася ў мяжах гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 31 жыхар (усе праваслаўныя беларусы)[2]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Круглае было далучанае да гміны Дубічы Царкоўныя. У 1980 годзе польскія ўлады перамянялі афіцыйную назву прысёлку з Kruhłe (Круглэ) на Krągłe (Кронґлэ), не пацьвярджаўшы зьмены ў рэестры назваў польскіх населяных пунктаў[1]. Дзяячы беларускай нацыянльнай меншасьці ў Польшчы шматразова намагаліся адмяніць незаконнае перайменаваньне — да гэтай пары безьпасьпяхова.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]