Карыціска
| Карыціска | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°41′02″ пн. ш. 23°27′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 101 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Нумарны знак | BHA |
| Карыціска на мапе Польшчы Карыціска | |
Кары́ціска (па-польску: Koryciski, па-падляску: Korytyska[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі працякае рака Арлянка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Корыцішча было створанае каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Пачаткова разьмяшчалося на 20 валоках зямлі. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу. У час войнаў і эпідэміяў сярэдзіны 17 ст. Карыціска абезьлюднелі, але былі пасьля адбудаваныя[4]. У міжваенны пэрыяд Карыціска прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 166 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 125 запісаныя былі палякамі, а толькі 41 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Карыціска былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Korytyska svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Карыціска Дрэва і сакрум. Падляскі культурны шлях Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
| ||||||||||
| ||||||||||||||||