Перайсьці да зьместу

Малыя Пасечнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малыя Пасечнікі
польск. Pasieczniki Małe
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Małyje Pasečniki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Дубічы Царкоўныя
Часавы пас
Каардынаты 52°37′36″ пн. ш. 23°30′09″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-204
Нумарны знак BHA
Малыя Пасечнікі на мапе Польшчы
Малыя Пасечнікі
Малыя Пасечнікі
Малыя Пасечнікі

Малы́я Пасе́чнікі (па-польску: Pasieczniki Małe, па-падляску: Małyje Pasečniki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Вітаве.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа ў Вярстоку.

Назва вёскі нагадвае, што яе гісторыя зьвязаная зь бельскімі пчалярамі з Вялікіх Пасечнікаў. Землі на мяжы паміж бельскім стараствам і Белавескай пушчай ужо ў 1779 годзе называліся Мескі лес і тут праходзіў збор мёду на гандаль у Бельску. Афіцыйна Малыя Пасечнікі зьявіліся толькі ў 1921 годзе[1]. У міжваенны пэрыяд Малыя Пасечнікі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 34 жыхары (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[2]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Малыя Пасечнікі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.