Войнаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войнаўка
польск. Wojnówka
Войнаўка
Першыя згадкі: 1639
Былая назва: Вайноўская Палічная
Мясцовая назва: Vujnuvka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 41 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′29.3″ пн. ш. 23°30′07.4″ у. д. / 52.591472° пн. ш. 23.502056° у. д. / 52.591472; 23.502056Каардынаты: 52°35′29.3″ пн. ш. 23°30′07.4″ у. д. / 52.591472° пн. ш. 23.502056° у. д. / 52.591472; 23.502056
Войнаўка на мапе Польшчы
Войнаўка
Войнаўка
Войнаўка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́йнаўка (па-польску: Wojnówka, па-падляску: Vújnuvka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары пасёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ўпершыню згадваецца ў 1639 годзе, але ўжо з самога пачатку 17 ст. побач існаваў фальварак з дворам сям’і Войнаў. Хутка землі Войнаў прайшлі ў склад высокаўскіх добраў (з 1647 году ўва ўладаньні Сапегаў). У 1722 годзе ваявода падляскі Міхал Сапега прадаў Войнаўку Юраму Матушэвічу з Раснай. З 1754 году Войнаўкай валодае Марцін Матушэвіч, будучы кашталян берасьцейскі. У 19 ст. двор Войнаўка пераходзіць да сям’і Валынцэвічаў. Войнаўка прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 127 жыхароў (8 каталікоў і 119 праваслаўных; 11 чалавек запісаных было плякаміа, апошнія беларусамі)[1]. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 годзе тутэйшы двор быў забраны Валынцэвічам і разабраны пад пабудову адміністрацыйнага будынку ў Кляшчэлях[2].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]