Перайсьці да зьместу

Горны Груд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Горны Груд
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Hurynôvščyna
  • Былая назва: Гурынаў Груд
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Дубічы Царкоўныя
Часавы пас
Каардынаты 52°35′34″ пн. ш. 23°32′57″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 20 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-204
Нумарны знак BHA
Горны Груд на мапе Польшчы
Горны Груд
Горны Груд
Горны Груд

Горны Груд (па-польску: Górny Gród, па-падляску: Hurynôvščyna[2]вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа ў Вярстоку.

Гурынаў Груд быў пушчанскім урачышчам, якое было наданае Станіславу Стахоўскаму ў 1794 годзе. Спачатку тут месьціўся невялікі засьценак, які ператварыўся ў вёску [3]. У міжваенны пэрыяд Горны Груд прыналежаў да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другай сусьветнай вайны Горны Груд быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazwy. Hurynôvščyna (пол.) svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. Горны Груд (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.