Перайсьці да зьместу

Чахі Арлянскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чахі Арлянскія
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Čuchi Orlenśki
  • Былая назва: Чахі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Дубічы Царкоўныя
Часавы пас
Каардынаты 52°37′33,50″ пн. ш. 23°26′53″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 99 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-204
Нумарны знак BHA
Чахі Арлянскія на мапе Польшчы
Чахі Арлянскія
Чахі Арлянскія
Чахі Арлянскія

Чахі́ Арлянскі́я (па-польску: Czechy Orlańskie, па-падляску: Čuchi Olrenśki[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Побач зь вёскай праходзіць чыгуначнлы шлях СедльцыВаўкавыск.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Чахі ўпершыню згадваюцца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1586 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. Калі ў 19 ст. назва вёскі з гістарычнай Чахі (па-польску: Czochy) была зьмененая на афіцыйную Чахі (па-польску: Czechy) дададзена таксама эпітэт Арлянскія, бо ў арлянскай воласьці існавала ўжо вёска Чахі Забалотныя (па-польску: Czechy)[3]. У міжваенны пэрыяд Чахі Арлянскія належалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 217 жыхароў (5 каталікоў і 212 праваслаўных; палякамі было запісаных 6, а беларусамі 211 жыхароў)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Чахі Арлянскія былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Čuchi Orlenśki svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
  3. Чахі Арлянскія (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 24 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.