Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Вёска даволі даўняга радаводу, так як ужо з 16 ст. паходзяць першыя зьвесткі пра Дубічы Мураваныя (праўдападобна ад мураванай шляхецкай сядзібы, якая тут існавала). На пачатку другой паловы 16 ст. вёску атрымаў Тэафіль Беразоўскі — ад яго імя ў народным вымаўленьні (Тафіль) пайшла сёньняшняя назва мясцовасьці[3]. У міжваенны пэрыяд Тафілаўцы прыналежалі да гміны ОрляБельскага паветуБеластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 202 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Тафілаўцы былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя. З 1 студзеня 2004 году афіцыйна назва вёскі зьмянілася з Дубічы Тафілаўцы на Тафілаўцы[3].