Перайсьці да зьместу

Рутка (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рутка
польск. Rutka
Мясцовая назва: Рутка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 45 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′5″ пн. ш. 23°32′53″ у. д. / 52.63472° пн. ш. 23.54806° у. д. / 52.63472; 23.54806Каардынаты: 52°38′5″ пн. ш. 23°32′53″ у. д. / 52.63472° пн. ш. 23.54806° у. д. / 52.63472; 23.54806
Рутка на мапе Польшчы
Рутка
Рутка
Рутка

Ру́тка (па-польску: Rutka, па-падляску: Рутка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Ля вёскі працякае рака Арлянка.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Некаторая частлка жыхароў Ялянкі гэта баптысты і пяцідзясятнікі.

Рутка ўпершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1568 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. Назва паходзіць ад жалезнай руды, якую выкопвалі над ракой. З 1576 году вядома пра вадзяны млын Ёські над ракой Арлянкай[3]. У міжваенны пэрыяд Рутка прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 40 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Рутка была далучаня да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazy. Rutka svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
  3. ^ Рутка (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.