Грабавец (Гайнаўскі павет)
| Грабавец | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўка |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Першыя згадкі | 1568 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°38′19″ пн. ш. 23°24′43″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 275 чал. (2011) |
| Этнічны склад насельніцтва | беларусы (2011) |
| Колькасьць двароў | 144 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Нумарны знак | BHA |
| Грабавец на мапе Польшчы Грабавец | |
Грабавец (па-польску: Grabowiec, па-падляску: Грабовэць) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Дубічы Царкоўныя).
Колішняя назва Грабаўца — Абыходнік (па-руску Обыходникъ), бо каля Грабаўца быў лес, які трэба абыходзіць, аб дайсьці да Грабаўца. Сучасная назва Грабавец назвы лесу з грабу.
У 2011 годзе Грабавец меў 275 насельнікаў[1]. Колькасьць дамоў 244, што робіць Грабавец самым вялікім у ваколіцы.
Дзеяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грабавец упершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1568 годзе вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Худзынскаму. Разам з Кляшчэлямі былі перададзеныя 6 весяў:
- Жарывец
- Абыходнік (меў Грабавец у тры час іншую назву)
- Чохі
- Сухая Воля
- Рутка
Усе яны стварылі т. зв. Кляшчэлеўскую воласьць.
Грабавец меў 60 валок. У 18 ст. тут былі 68 дамы, а сяляне рабілі паншчыну на дварэ ў Чохах.
У Першую сусьветную вайну насельнікі Грабаўца былі выселены я ў Расею. Пасьля ў пачатку 1920-ых гадоў большасьць насельнікаў вярнулася ў Грабавец.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. у Грабаўцы пражывалі 384 беларусы і 1 паляк. Большасьць насельнікаў, г. зн. 385 асоб, заявіла, што спавядаюць праваслаўную веру. Іншых вераваньняў ў Грабаўцы не было. Быў толькі адзін паляк, а ўсё насельнікі (384 асоб) Грабаўца назваліся беларусамі[2].
У 1927 годзе паявіліся ў Грабаўцы баптысты.
Гістарычныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грабавец мае слупавы вятрак з 1936 году:
- Грабавецкі млын. Від ззаду
- Грабавецкі млын. Від з пераду.
Вядомыя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Герман Шыманюк (1892 — ?) — псэўд. Скамарох, кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гарадзеншчыне і Беласточчыне напачатку 20. гадоў 20 ст.
Глядзі таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||