Істок (гміна Дубічы Царкоўныя)
| Істок польск. Istok | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°39′51″ пн. ш. 23°28′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 89 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Нумарны знак | BHA |
| Істок на мапе Польшчы Істок | |
Істо́к (па-польску: Istok, па-падляску: Istôk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Істок быў створаны каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу[4]. У міжваенны пэрыяд Істок прыналежаў да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 140 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 112 запісаныя былі палякамі, а толькі 28 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Істок быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Istôk svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Карыціска Дрэва і сакрум. Падляскі культурны шлях Праверана 3 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
| ||||||||||
| ||||||||||||||||