Дубічы Царкоўныя
| Дубічы Царкоўныя лац. Dubičy Carkoŭnyja | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Царкоўныя |
| Першыя згадкі | 1568 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°38′57″ пн. ш. 23°26′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 270 чал. (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Дубічы Царкоўныя на мапе Польшчы Дубічы Царкоўныя | |
Ду́бічы Царко́ўныя (па-падляску: Dúbičy Cerkóvny, Дубічы Цэрковны; па-польску: Dubicze Cerkiewne) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам беларускай мовы[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагічынскаму Станіславу Хондзынскаму воласьць кляшчэляўскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму стараству. Вёска Дубічы Царкоўныя разьмяшчалася на ўсход ад сёньняшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец. У 17 ст. вёска пасьля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Парафіяльная Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Царкоўныя.
Рэлігійнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнаньняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасьць каталікоў.
- Пакроўская царква (1948)
- Дом малітвы пяцідзясятнікаў
Выбітныя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Прыклады аўдыязапісаў гаворкі вёскі. (пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.
| ||||||||||