Перайсьці да зьместу

Семівалокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Семівалокі
польск. Siemiwołoki
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Semivołoki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Дубічы Царкоўныя
Першыя згадкі 1580
Часавы пас
Каардынаты 52°42′05″ пн. ш. 23°28′09″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-204
Нумарны знак BHA
Семівалокі на мапе Польшчы
Семівалокі
Семівалокі
Семівалокі

Семівало́кі (па-польску: Siemiwołoki, па-падляску: Semivołoki) — прысёлак вёскі Ягаднікі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[1]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

У 1580 годзе каралева Ганна пабольшыла абшар бельскай вёскі Ягаднікі, надаючы ёй сем валокаў лугоў, на якіх сталі пасяляцца каралеўскія мужыкі)[2]. У міжваенны пэрыяд Семівалокі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны Семівалокі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. Семівалокі Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.