Перайсьці да зьместу

Юган Эльмандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юган Эльмандэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1981(1981-05-27)[1][2][3] (44 гады)
Рост 188 см
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1998 Гольмалюнд[d] 23 (5)
1999—2000 Эргрутэ Гётэборг 39 (4)
2000—2004 Фэеноорд 39 (3)
2002—2003 Юргордэн 19 (12)
2003—2004 НАК Брэда 31 (7)
2004—2006 Брэнбю 58 (22)
2006—2008 Тулюза 64 (22)
2008—2011 Болтан Ўандэрэрз 92 (18)
2011—2014 Галатасарай 52 (16)
2013—2014 Норыдж Сіці 28 (1)
2014—2016 Брэнбю 48 (6)
2017 Эргрутэ Гётэборг 23 (4)
Зборныя
1997—1998 Швэцыя (да 16)[d] 27 (3)
1998—2000 Швэцыя (да 19)[d] 7 (0)
1999 Швэцыя (да 18)[d] 7 (1)
2000—2004 Швэцыя (да 21)[d] 30 (12)
2002—2015 Швэцыя 85 (20)

Юган Эрык Кальвін Эльмандэр (па-швэдзку: Johan Erik Calvin Elmander; нар. 27 траўня 1981 году, Алінгсос, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, нападнік і гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Да таго выступаў за турэцкі «Галатасарай» і ангельскі «Болтан Ўандэрэрз», у стан якога перайшоў за рэкордыя 8,2 мільёну фунтаў з францускага клюбу «Тулюза». Ягоны гол у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» 13 лістапада 2010 году быў прызнаны найлепшым голам у гісторыі Прэм’ер-Лігі ў апытанцы газэты The Guardian[4].

Эльмандэр пачынаў сваю кар’еру ў клюбах «Гольмалюнд» і «Эргрутэ», і ўжо ў 18-гадовым узросьце быў запрошаны ў нідэрляндзкі клюб «Фэеноорд». У клюбе з Ратэрдаму ён ня быў гульцом цьвёрдай асновы, а самым вялікім дасягненьнем Югана стаў выхад на замену ў пераможным фінале Кубка УЭФА 2002 году супраць дортмундзкай «Барусіі».

Перад пачаткам сэзону 2004—2005 гадоў Юган быў набыты дацкім клюбам «Брэнбю». Нягледзячы на тое, што гулец ня шмат забіваў за новы клюб, як чакалася, ён стаў плэймэйкерам каманды. Клюб дамогся залатога дублю, атрымаўшы перамогу ў Супэрлізе і стаўшы ўладальнікам Кубка Даніі, а Эльмандэр быў прызнаны найлепшым гульцом году «Брэнбю». За два сэзону, праведзеныя ў Даніі, гулец забіў 22 галы ў 58 матчах. Гульцом зацікавіліся клюбы зь іншых чэмпіянатаў, 7 ліпеня 2006 году француская «Тулюза» выкупіла кантракт гульца, як мяркуецца выдаткаваўшы 4,5 млн эўра.

Юган Эльмандэр згуляў першы матч за нацыянальную зборную Швэцыі ў лютым 2002 году супраць каманды Грэцыі.

«Фэеноорд»:

«Юргордэн»:

«Брэнбю»:

«Галатасарай»:

  1. ^ а б в Johan Elmander // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOHAN ELMANDER // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Johan Elmander // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Premier League (Football),Football,Sport. The Guardian

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]