Перайсьці да зьместу

Эргрутэ Гётэборг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эргрутэ
Поўная назва Örgryte Idrottsällskap
Заснаваны 1887
Горад Гётэборг, Швэцыя
Стадыён Гамля-Улеві
Умяшчальнасьць: 18 800
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2025 Супэрэтан, 3 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ois.se (швэд.)

«Э́ргрутэ» (па-швэдзку: Örgryte) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Гётэборгу. Заснаваны ў 1887 годзе. 12-разовы чэмпіён Швэцыі, уладальнік Кубка Швэцыі (2000). Клюб быў заснаваны ў 1887 годзе, што робіць яго найстарэйшым дзейным спартовым клюбам у краіне[1] .

Каманда 1896 году.

Клюб быў заснаваны 4 сьнежня 1887 году Вільгэльмам Фрыбэргам. «Эргрутэ» ўзяў удзел у першым футбольным матчы ў Швэцыі, які быў згуляны 22 траўня 1892 году. Сёньня пра гэты матч на пляцы Гэдэн у цэнтры Гётэборгу нагадвае мэмарыяльная дошка. Яшчэ адзін мэмарыял быў усталяваны ў парку забаваў Лісэбэрг. «Эргрутэ» хутка пачаў дамінаваць у швэдзкім футболе. У 1904 годзе ён згуляў таварыскі матч супраць ангельскага клюбу «Карынтыян», і на знак падзякі за гасьціннасьць клюбу быў ахвяраваны срэбны Карынцкі кубак, які ў наступным годзе стаў прызам у спаборніцтве паміж найлепшымі камандамі Швэцыі.

У 1908 годзе «Эргрутэ» афіцыйна адкрыў свой стадыён «Вальгала». Гуга Левін, футбаліст і сакратар клюбу, быў адным з многіх, хто браў удзел у будаўніцтве стадыёну і займаў некалькі пасадаў у гётэборскім футболе. На матч адкрыцьця новай арэны быз запрошаны чэмпіён Нямеччыны бэрлінскі клюб «Вікторыя». Паміж 1910 і 1924 гадамі «Эргрутэ» спаборнічаў у швэдзкай сэрыі, якая, аднак, ня мела нацыянальнага статусу, не зважаючы на тое, удзел у ёй бралі вядучыя каманды краіны. Каманда была наймацнейшай у сэрыі ў 1910, 1912 і 1924 гадах. Каманда выйграла Заходнюю сэрыю 1924 году, а затым фінал супраць АІК. У тыя часы асабліва вылучаўся Свэн Рыдэль, які быў вядомы сваёй хуткай гульнёй і крэатыўным дрыблінгам, але перш за ўсё сваёй здольнасьцю здабываць галы. У 1926 годзе каманда адзначыла вялікі посьпех, перамогшы ангельскую «Астан Вілу» зь лікам 5:2, што на той час было незвычайна, бо ангельскія клюбы ўважаліся за самыя моцныя на сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]